Гродз. (350); пусыдэнькі, Турная Кобр. (693); поседзёнь кі, Дабучын Пруж. (680), Любішчыцы (713), Альшанцы (714) Івац.; пасядзёлкы, Дубай Стол. (773). У паўночыа-заходняй зоне зборы людзей для размоў, кантактаў звычайна без танцаў i музыкі называюцца прыназоўнікава-іменнымі канструкцыямі: на сяло пайсці, быць на сялё. Музыка, музыкі— адна з назваў збораў без працьь Сустракаецца яна ў гаворках паўднёва-заходняга дыялекту i ў сярэднебеларускіх гаворках. Трэба заўважыць, што ўсе прыведзеныя назвы не маюць кампактнай тэрыторыі, a суіснуюць з іншымі назвамі. Даследаванне назваў вячэрніх збораў у гаворках рускай мовы было праведзена В. Я. Кармаковай 8. I калі параўнаць гэтыя назвы ў рускіх i беларускіх гаворках, то ў асноўным па лексічных варыянтах яны супадаюць, адрозніваючыся словаўтваральнымі элементамі. Haпрыклад, у беларускіх дыялектах няма ўтварэнняў h суфіксамі -о в а н -овк- ад коран я вёчар-, некаторых варыянтаў ад кораня сед- (сидёлкі, поседкі) i інш. Не супадаюць i лексічныя варыянты. У рускіх гаворках не заў фіксаваны лексемы кудзёльніцы, дзянушкі i некаторыя іншыя, a ў беларускіх — кельи, изопки, сбитень i г. д. Што датычыцца лексемы беседы (бесёдкі), то калі ў pycкіх гаворках яна мае шырокае ўжыванне ca значэннем 'збор з працай', у беларускай дыялектнай мове выступае ў значэнні 'госці, кампанія' на ўсёй моўнай тэрыторыі. Прычым гэта зборы з пачастункамі, нават вяселле ці хрэсьбіны 9. Арэалы распаўсюджання назваў у рускай i беларускай дыялектных мовах не маюць выразных супрацьпастаўленняў лексем. Апошнія або суіснуюць у адным пункце, або арэалы перарываюцца, атрымліваецца некаторая мазаічнасць, што сведчыць у даным выпадку аб разбурэнні лексічнай трупы. Калі ж прасачыць за ізаглосамі гэтых моў, то відаць, што яны працягваюць адна другую. Так лексема супрадкі, яка я характэрна для по8 Карманова О. Е. Название вечерних собраний // Русские на* родные говоры. М., 1983. 9 Лексічны атлас беларускіх народных гаворак. Т. 5; карта склаў дзена В. Дз. Старычонкам. Тэма карты — семантыка слова б я с е д а. ;Атлас падрыхтаваны да друку i захоўваецда ў аддзеле дыялекталогіі i лінгвагеаграфіі Інстытута мовазнаўства АН Беларусі
Дадатковыя словы
а.;атлас, дзянўшкі, сбйтень, сйдёлкі, сўпрадкі
0 👁