Жывое народнае слова (1992). І. Я. Яшкін, П. А. Міхайлаў

 ◀  / 273  ▶ 
шымі суфіксамі, чым у аднакарэнных найменнях збораў з працай. Лексема вячоркі, якая супадае з назвай працоўных збораў, спарадычна адзначана на ўсёй тэрыторыі, часцей сустракаецца ў паўночна-заходняй зоне. У в. Кушлікі Полацкага раёна (66) слова зафіксавана ў форме адзіночнага ліку — вячорка. Болыи пашыранымі з'яўляюцца ўтварэнні з суфіксам -ынк-а(і) у форме адзіночнага або множнага ліку пры перавазе першай. Лексема ў форме множнага ліку (вечарынкі). характерна для гаворак паўночна-заходняй зоны. На астатняй тэрыторыі спарадычна сустрэлася ў палескай трупе гаворак i паўднёва-ўсходняй зоне. Утварэнні з суфіксам -ын- у форме адзіночнага i множнага ліку (вечарына, вечарыны) зафіксаваны на захадзе полацкай трупы гаворак, прычым пераважаюць формы ў адзіночным ліку. Вузкалакальнымі з'яўляюцца ўтварэнні з суфіксам -ушк----вечарушкі: вечарушкі без музыкі, вечарыны з музыкай, танцы, Ністанішкі Смарг. (161); вечарушкі — танцы, Вішнева Смарг. (166); вічарушкі — танцы, Станіслаўцы Глыб. (196); вечарушкі — пасля каляд моладзь сабіраецца пагаварыць, Атрубак Докш. (197). На захадзе паўночнай трупы гаворак, у раёне Браслава, зафіксавана назва вячоры (вічоры): Купчэлі, Вайнюнцы, Мураж, Марозаўшчына, Галубоўшчына (7, 8, 30, 33, 34). Назва ігрышча (грыилча) мае значны арэал у паўночна-ўсходніх i сярэднебеларускіх гаворках, выключение складае паўуднёвая трупа гаворак, дзе бытаванне гэтай назвы зафіксавана толькі на паўночна-ўсходнім паграніччы трупы. Адносна гэтай назвы часта зроблены заўвагі збіральнікаў аб тым, што яна старажытная. Таму, відаць, часта i суіснуе з назвамі, якія ўтвораны ад вёчар-, што носьбіты гаворак лічаць новымі. Назва забава вядома гаворкам паўночна-заходняй зоны, але адзначана тут толькі ў Браслаўскім, Полацкім, Расонскім, Мядзельскім, Докшыцкім, Лепельскім, Нясвіжскім, Воранаўскім, ГІастаўскім, Мёрскім раёнах. Трэба думаць, што як лексема забава, так i лексема ігрышча былi больш распаўсюджаны на моўнай тэрыторыі. Лакальнымі з'яўляюцца назвы, утвораныя ад кораня сед-, якія існуюць у заходняй трупе гаворак i ў пагранічных з ёю раёнах: пасядзёлкі, Зарачанне Пол. (101); naсядзёлкі, Тарчылава Арш. (314); пасядушкі, Парэчча
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вечарўшкі, вячбркі, вячбры, зяўляюцца, пасядўшкі, паў^днёвая, рўшкі, ушк----вечарўшкі
0 👁
 ◀  / 273  ▶