начаюцца спалучзннем: пашлі (ходзяць) c кудзёляю. Кампактна гэтая назва прадстаўлена ў заходняй трупе гаворак: удзень збіраюцца на кудзёльніцы, Курчаўцы Радун. (352); кудзёльніцы, калі прадуць уручную; вечаркё — наогул збіраюцца папрадаваць увечары разам, Вярбілкі Шчуч. (363); кудзёлькі, Міжэрычы Зэльв. (386); удзень з кудзёляю ходзяць, а увечары на вечаркох, Сіманы Лід. (400); кудзёльніцы, Зарой Дзятл. (407); пбидзем з кудзёляю, Заполле Карэл. (443); днём кудзёльніцы, Сейлавічы Нясв. (453); вячоркі— вечарамг а йдзе с кудзёллю — удзень, Руднае Кап. (460). Назвы з коранем сед- (пасядзёлкі, пасядзёнькі) зафіксаваны ў гаворках усходняй зоны, зрэдку ў паўднёвай палавіне заходняй зоны. Але сустракаецца гэтая назва не часта, болып яна прысутнічае ў гаворках уздоўж усходняй мяжы Беларусі: днём — пасідзелкі, вечарам — вечарушкі, Баркова Гарад. (126); пасідзёлкі, калі збіраліся прась, Задуброўе Віц. (128); раней з пралкамі — пасідзёлкі, Глоданкі Лёзн. (130); пасядзёлкі — тое caмае, што вячоркі, Новая Дражня Acin. (621). Прычым лексеімы з коранем сед- не заўсёды называюць зборы з працай. У некаторых выпадках яны называюць збор для гутаркі i зносін: поседзёнькі — еслі нічога не робяць, Дабучын Пруж. (680); адна к другой нашла на пасядзенькі, гэта так сабе, бес работы, Любішчыцы Івац. (713); поседзёнькі — без танцаў, посядзёлкы нічога не робяць, сядзяць (у суботу, нядзелю), Дубай Стол. (773). У в. Целяшы Слаўгарадскага раёна зафіксавана лексема хёйдыр, яка я мае яшчэ значэнне 'хата, у якой збіраліся з кудзеляю'. Гэта лексема з'яўляецца запазычаннем. Яна, відаць, узыходзіць да ням. Hede 'пакля, ачос кудзель'. Назва збораў з працай хвацёра (на хвацёры) мае вузка лакальнае пашырэнне, сустрэлася ў пяці пунктах: Пералёука, Шарсцін Ветк., Дзям'янкі Добр., Усохская Буда, Усохі Цер. (926, 931, 932, 941, 942). Акрамя збораў для працы, вядомы зборы моладзі для забаў. Звычайна гэта вячэрнія зборы. Варта адзначыць, што вячэрнія зборы з працай часта суправаджаліся музыкай, песнямі — «байкі бавілі i песні пелі», магчымы былі i танцы. Зборы без працы звычайна адбываліся ў святочныя дні. Асноўнай назвай такіх збораў з'яўляюцца найуейні з коранем вечар-, якія характарызуюцца ў болынасці ін
Дадатковыя словы
вечаркбх, вечарўшкі, дзямянкі, зяўляецца, зяўляюцца, най^ейні, пбйдзем
2 👁