pa, в которые девицы собираются в одно место прясть. В полночь с супрядокъ вороцились 7. Зборы на попрадки ў позні час, ноччу называюцца наначкі: у наначкі прасці збіраліся, Владычына Пол. (64); хадзілі у наначкі прасцъ, Арцейкавічы Пол. (63). 3 гэтым жа коранем вядомы варыянт нашлёжкі, Карумны Дубр. (304); начлёшкі, Азаркі-Пудавінка Мядз. (161), Пугляі Арш. (313); нашлёжкі, Вялікае Шчокатава Горац. (328), Забалоцце Мсц. (609), Первамайск Крыч. (613), Ціляшы Слаут. (618), Пільня Крыч. (625), Выдранка Краснап. (636), Батаева Хоцім. (649): начоўкі, Зоры Крыч. (619). Апошнія назвы пашыраны ў віцебска-магілёўскай трупе гаворак i полацкай трупе, пераважаючы ў яе ўсходняй палавіне. Арэал запоўнены рэдка. Слова досветкі называе збор дзяўчат i жанчын з прадай на світанні, рана, да ўсходу сонца. Распаўсюджана гэтая назва ў цэнтральнай частцы сярэднебеларускіх гаворак i цэнтры паўднёва-заходняга дыялекту, з адзінкавымі выпадкамі на захадзе гэтага дыялекту: на вячоркі — вечарам, на попраткі — удзень, на досвіткі— раніцаю, Новая Ніва Чэрв. (510); дзяучаты ці жанкі ідуць вечарам на вячоркі (з прасніцамі), днём — на пдпраткі, раніцаю— на досветкі, Дрочава Acin (531); досвіткі — як устануць рана, сабіраюцца i прадуць умесці; супраткі І еячоркі — адно i тое ж — вечарам Галік Івац. (711). Адзін выпадак такога варыянта адзначаны ў палескай трупе гаворак: вычоркы — увечары, попрадухы — удэнь, досвыткы — додня прадуць, Сочыўкі Іван. (733). Да гэтай назвы прымыкае лексема ранкі: на вячоркі — вечарам, на ранкі — раніцаю, на досвіткі — пры aeni, Сымонавічы Глус. (536). Аднак, як відаць з прыкладу, гэтыя зборы больщ познія, чым досвіткі, праца ідзе пры дзённым асвятленні. Адзначана яна ў некалькіх пунктах на паўднёвы захад ад Бабруйска. Сама за сябе гаворыць назва дзянушкі i варыянт дзянкі, якія адзначаны ў двух пунктах на захадзе тэрыторыі: вечарушкі, дзянушкі — зборышчы моладзі для работы, Хвасты Брасл. (9); пашлі на дзянкі, Тракелі Boран. (151). У заходняй зоне зборы жанчын i дзяўчат, у пераважнасці дзённыя, маюць назву кудзёльніцы або яны абаз7 Насовіч I. I. Слоўнік беларускай мовы. Мн., 1983. С
Дадатковыя словы
вычбркы, вячбр, вячбркі, дбсвыткы, дбсвіткі, дзянўшкі
0 👁