Жывое народнае слова (1992). І. Я. Яшкін, П. А. Міхайлаў

 ◀  / 273  ▶ 
кавыскім, Баранавіцкім, Івацэвіцкім, Ганцавіцкім i Пін■ скім раёнах). На захадзе паўночнай групы гаворак назва вячэрніх збораў з працай зафіксавана i ў варыянце вечарушкі. Акрамя таго, гэтая ыазва адзначана ў Ашмянскім, Магілёўскім, Мсціслаўскім i Крычаўскім раёнах. У трох пунктах палескай трупы гаворак запісаны варыянт вечарныці. У в. Шкураты Брагінскага раёна (1018) адзначаецца варыянт падвёчаркі, a ў в. Спярыжжа гэтага ж раёна — падвячоркі. У в. Дамуці Пастаўскага раёна (153) зарэгістравана лексема вакарушкі, якая ўзыходзіць да літ. vakarŭškos вечарынка'. Назвы, утвораныя ад кораня прад-, адрозніваюцца словаўтваральна-акцэнталагічнымі асаблівасцямі, якія маюць тэрытарыяльнае супрацьпастаўленне. Варыянт попрадкі бытуе ў паўднёва-ўсходняй зоне беларускіх гаворак, a ў гіаўночна-ўсходняй яе частцы ён сустракаецца зрэдку. На поўначы гэты варыянт заходзіць у паўночна-заходнюю зону. Акцэнталагічны варыянт папридкі зафіксаваны ў асобных пунктах: папраткі, в. Лаўцы Глыб. (48); пупраткі, Навінцы Міёр. (65); папраткі, Гарэлец Пух., Ачыжа Чэрв. (484, 516); попрадкі, Сітніца Лун. (805). Словаўтваральны варыянт з суфіксам -ух- — папридухі бытуе ў заходняй зоне. Больш кампактна — у паўночнай i паўднёвай частках. Радзей ён сустракаецца ў паўночна-заходняй трупе гаворак. Больш пашыраным з'яўляецца варыянт з націскам на корані слова. 3 насуфіксальным націскам назвы бытуюць на поўнач ад Віліі ў наступных пунктах: пыпрадухі, Пялікі Шарк. (40); у папрадухіt Рудная Глыб. (46); у папрадухі хадзілі, Саланевічы Ушац. (75); у папрадухі, Лабуноўшчына Ушац.; папрадухі, Слабада Ушац. (83), Пузыры Пол. (198). У палескай трупе гаворак зарэгістраваны варыянты попрады: В. Лукамір Бяроз. (682), Брады Пруж. (683), Вельск Кобр. (704), Чарняны Малар. (952), Аса Малар. (954) i попрадэ: Замосце Кобр. (955). У двух населеных пунктах палескіх гаворак зафіксавана лексема прадохі — вв. Каленкавічы (652) i Бярозаўка (654) Высок. Варыянт супрадкі (супраткі) пашыраны ў полацкай i віцебска-магілёўскай трупах гаворак. Найболыи выразна акрэслены i запоўнены арэал ахоплівае віцебска-магілёўскую трупу гаворак, у полацкай трупе адзначаецца спарадычна. Гэты варыянт прыведзены ў Слоўніку I. I. Насовіча: Супрядки. Посиделки; осенние и зимние вече
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вакарўшкі, зяўляецца, папрадўхі, папрадўхіt, папрйдкі, папрйдўхі, пыпрадўхі, сўпрадкі, сўпраткі, чарўшкі
2 👁
 ◀  / 273  ▶