Жывое народнае слова (1992). І. Я. Яшкін, П. А. Міхайлаў

 ◀  / 273  ▶ 
Арлея, Казімірова, Сасно, Залессе, Пол.; Казяны, Запалянка Шум.; Навасёлкі, Ііаўлючонкі Віц.; Жукоўні Астр.; Азаркі-Пудавінка Мядз. i інш.6 У в. Шэметаўка Сен. (301) указваецца, што супрадкі днём бываюць, але другой назвы няма, якая б указвала на збор у іншы час. Toe ж у в. Рудзіцы Шкл. (324). Попрадкамі ў болыпасці выпадкаў называюцца зборы ўдзень, але ў радзе пунктаў заўважаецца, што гэта вячэрнія зборы: прыду ўвечары на попрадкі, Салабута Карм. (598). Акрамя таго, як указваюць інфарматары, на попрадкі збіраюцца толькі прасці кудзелю, Лучын Раг. (604). Toe ж робяць «на кудзельніцах»: кудзёльніцы — калі прадуць кудзелю, Вялікі Краснік Пруж. (675); на кудзёльніцах прадуць лён, Ялова Пруж. (679). Інфарматары некаторых пунктаў паведамляюць таксама, што: вячоркі, попрадкі — розніцы няма ці днём, ці вечарам, Навінкі Калінк. (882). 3 усіх прыведзеных найменняў найбольш пашыранымі з'яўляюцца лексемы, якія ўтвораны ад каранёў вечарi прав-. Лексемы з коранем вечар- вядомы на ўсёй моў» най тэрыторыі. I толькі ў віцебскай падгрупе гаворак, у цэнтральнай i ўсходняй частках полацкай групы назвы з гэтым коранем адзначаны ў адзінкавых выпадках. Назвы, што ўзыходзяць да кораня прад-, бытуюць таксама на значнай тэрыторыі. Не зафіксаваны яны толькі ў паўночна-заходняй падгрупе, за выключэннем некалькіх пунктаў на яе паўднёвым захадзе. 3 коранем вечар- вядома некалькі словаўтваральных варыянтаў. Больш распаўсюджаным з'яўляецда варыянт вячоркі i яго акцэнталагічны адпаведнік вечаркі(ё), які адзначаны на тэрыторыі пашырэння націску на апошнім складзе назоўнікаў множнага ліку (y Шчучынскім, Ваў- 6 6 Лічбы, якія мы прыводзім ніжэй, абазначаюць населеныя пункты на картах ДАБМ, у якіх таксама зафіксавана адрозненне назвы ў залежнасці ад часу збораў для працы: 183, 193, 233, 234, 242, 245, 248, 276, 278, 283, 296, 304, 322, 328, 337, 352, 400, 457, 460, 465, 471, 485, 489, 494, 496, 499, 501, 502, 503, 507, 509, 510, 511, 513, 515, 516, 518, 521, 523, 525, 527, 530, 532, 535, 536, 539, 541, 545, 550, 553, 554, 559, 561, 562, 564, 568, 601, 604, 607, 609, 615, 626, 636, 649, 712, 716, 732, 733, 770, 774, 777, 780, 781, 783, 784, 791, 798, 800, 805, 806, 810, 815—821, 825, 828, 832, 837, 843, 846, 849, 850, 857, 859, 862, 872, 874, 881, 887, 888, 899, 912, 913, 922, 924, 966, 990, 991, 993, 994, 996, 997, 999, 1003, 1004, 1008, 1009, 1011, 1012, 1013, 1018. Назвы вёсак, якія адпавядаюць прыведзеным нумарам, гл. у ДАБМ: Уступныя артыкулы, даведачныя матэрыялы i каментарыі да карт. С
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вячбркі, зяўляецда, зяўляюцца, пбпрадкі
0 👁
 ◀  / 273  ▶