жыць ад часу, у які адбываецца збор, прычым матываванасць назвы вельмі празрыстая: вячоркі, вечарушкі, вечарныці, вакарушкі — зборы вечарам; дзянушкі — удзень; досветкі, дасветкі — раніцай; на досвітку — на світанні; наначкі, начлёжкі — позна вечарам, уначы. Матывацыяй назвы можа быць, акрамя таго, асноўны від работы, які выконваецца на гэтых зборах, — пдпрадкі, папрадухі, супрадкі, або дзеянне чалавека, які прысутнічае на зборах,— пасідзёлкі; у аснове назвы ляжыць тое, што з'яўляецца прадметам працы,— кудзёльніцы, пакудзёлье, з кудзеляю пайсці; найменне ўтвараецца ад назвы месца, дзе адбываюцца зборы,— хвацёра, на хвацёру. Адной з характэрных асаблівасцей збораў з'яўляецца тое, што зборы былі не толькі жаночымі, вечарам на зборы часта прыходзілі хлопцы з працай, а часцей — без працы. Днём збіраліся звычайна толькі дзяўчаты i жанчыны. Цікава, што болыпасць дзённых збораў называецца попрадкі (або іншыя ўтварэнні ад прад-). Такі варыянт назвы збораў з працай можна тлумачыць i тым, што вячэрнія зборы ў асноўным уключалі іншыя віды працы, а таксама элементы гульні, адной з прычын збораў была таксама неабходнасць сустрэч, зносін. На дзённых зборах толькі пралі. Шкада, што не ўсе збіральнікі матэрыялаў ДАБМ зрабілі заўвагі аб тым, калі адбываецца збор, гэта, у прыватнасці, датычыцца лексем попрадкі, папрадухі, супрадкі. Аднак у гэтым, відаць, в i на ваты не толькі збіральнікі: губляецца сама з'ява, традыцыя, губляецца i сэнс назваў — яны ўспрымаюцца без семантычных нюансаў. Таму там, дзе словы падаюцца без тлумачэнняў, як сінонімы, мы можам дапусціць, што тут згубілася розніца ў назве збораў у залежнасці ад часу, у які яны адоьн ваюцца, i ў выніку іншых прычын. Вялікая колькасць слоў без тлумачэнняў у асобных пунктах сведчыць таксама пра тое, інто назвы цяпер ужо не маюць істотнага значэння ў намінацыі збораў. Напрыклад: нанъчш, супраткі, Узгоі Талачын. (277); супраткі раней былі, Камарычы Бых. (593); вечарушкі, попраткі, Сідаравічы Маг. (583). Прычым у апошнім пункце пры паўторным абследаванні зафіксавана толькі адна лексема — попраткі. Адрозненне назвы ў залежнасці ад часу, калі збіраюцца, мае месца ў наступных пунктах: Icai, Дуброўкі, Казяны, Мураж, Галубоўшчына Брасл.; Шчаперня, Мётльц
Дадатковыя словы
адбьн, вакарўшкі, вечарўшкі, дзянўшкі, зява, зяўляецца, сўпрадкі, сўпраткі
0 👁