Жывое народнае слова (1992). І. Я. Яшкін, П. А. Міхайлаў

 ◀  / 273  ▶ 
лацкай i віцебска-магілёўскай труп гаворак, працягваецца ў пскоўскіх, смаленскіх i бранскіх гаворках — у заходніх сярэднерускіх гаворках, нязначныя арэалы ў паўднёвых гаворках, спарадычна ў паўночных. Але некаторыя ізаглосы не маюць прамога прадаўжэння ў гэтых мовах. Варыянт з коранем прад- (попрадкі) шырока прадстаўлены ў беларускіх гаворках. На тэрыторыі рускіх гаворак вядомы толькі на поўдні i сустракаецца там рэдка. Словы з коранем вечар- у беларускіх гаворках называюць як зборы з працай, так i зборы без працы. У рускіх жа гаворках словамі з гэтым коранем называюцца зборы для гуляния. Гэтая назва не мае кампактных арэалаў на тэрыторыі рускіх гаворак. Збор i праца ў начны час у беларускіх гаворках называецца наначкі \ начлёжкі. Такія назвы адзначаиы на тэрыторыі полацкай i віцебска-магілёўскай труп гаворак. У суседніх смаленскіх гаворках яны вядомы на абмежаванай тэрыторыі. Лексемы з коранем сед-(сід-) у беларускіх гаворках ужываюцца ў значэнні збораў моладзі для працы i збораў для размовы i гуляния. Звычайна гэта зборы жанчын. У рускіх гаворках гэта рабочыя зборы. Назвы з та,кім коранем мяжуюць з беларускай тэрыторыяй. Слова ігрышча адносіцца да традыцыйнай лексікі ў гаворках абедзвюх моў. У Беларусі яно характэрна для паўночна-ўсходняга дыялекту, у адзінкавых выпадках зафіксавана на астатняй тэрыторыі. У дыялектнай pycкай мове сустракаецца на заходняй мяжы ў раёне Бранска, пашыраючыся на ўсходзе валагодскай i кастрамской труп гаворак. Астатнія лексемы, якія прыведзены ў apтыкуле з беларускай тэрыторыі, у названым вышэй даследаванні рускіх гаворак не адзначаны. Матэрыял паказаў, што лексічная сістэма назваў збораў з працай, з аднаго боку, i збораў без працы, з другога, уяўляе сабой разгалінаваную сістэму найменняў, у аснове якіх ляжаць розныя элементы рэчаіснасці. Розніца паміж назвамі ў носьбітаў розных гаворак залежыць ад таго, якія яе элементы яны лічаць (успрымаюць) важнымі, асноўнымі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
3 👁
 ◀  / 273  ▶