скім i інш. Значны матэрыял па разглядаемай тэме быў сабраны яшчэ па праграме Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы (ДАБМ). Матэрыял ДАБМ дае магчымасць паказаць геаграфію лексічных варыянтаў назвы збораў у асенне-зімовы час з працай, іх семантычныя, словаўтваральныя i акцэнталагічныя асаблівасці, a таксама характар гэтых збораў. Як паказвае сабраыы матэрыял, зборы адбываліся позняй восенню i зімой, калі людзі былі больш вольныя ад цяжкіх сельскагаспадарчых работ. Дакладней кажучы, жанчыны i дзяўчаты пераключаліся на іншыя віды вясковай працы: яны пралі, вышывалі рушнікі, сарочкі, вязалі карункі, панчохі i г. д. Як паведамляе П. В. Шэйн, час гэтых збораў для працы пачынаецца ў адных месцах з 1 верасня, у другіх— некалькі пазней. Жанчыны i дзяўчаты збіраюцца ў адну хату, прыносяць мяса, каўбасы, хлеб i іншыя харчы. Першы дзень збораў з'яўляецца святам, якое адзначаецца гульнямі Ў I. Счансновіч сведчыць, што зборы пачынаюцца позняй восенню. Яны адбываюцца звычайна ў хаце бабыля, які за гэта атрымлівае плату ў выглядзе натуральных прадуктаў. Зборы праходзілі з працай i ігрышчамі. Moладзі гэтыя зборы былі даспадобы. Яны давалі магчымасць для суетрэч, можна было i павесяліцца разам, i газы менш трацілася, i сяброўкі дапамогуць разабрацца ў якім-небудзь складаным узоры пры вязанні i вышыванні 1 2. На вячэрніх зборах з працай былі людзі рознага полу i ўзросту. Аднак, як заўважае П. В. Шэйн, у некаторых мясцовасцях Віцебскага навета «парни никогда не заходят на эти вечера» 3, а на Палессі, указвае ён, калі-нікалі хлопцы бываюць. I. Счансновіч, апісваючы супрадкі, гаворыць, што хлопцы з'яўляліся актыўнымі іх удзельнікамі. На такія зборы іншы раз дзяўчаты імкнуліся ўцячы з дому без прасніцы ці рукадзелля 4. 1 Шейн П. В. Материалы для изучения быта и языка русского населения Северо-Западного края. Т. 3. Описание жилища, одежды, препровождения времени, игры. Спб., 1902. С. 119, 120, 370. 2 Сч[енснович] И. На супрядках в Т-ах Витебской губ./ / Витебские губернские ведомости. 1894. № 63—67. 3 Шейн П. В. С. 9. 4 Сч[енснович] И. Там жа
Дадатковыя словы
зяўляецца, зяўляліся
1 👁