Жывое народнае слова (1992). І. Я. Яшкін, П. А. Міхайлаў

 ◀  / 273  ▶ 
Матэрыял ДАБМ таксама сведчыць, што зборы з працай маглі суправаджацца забавамі. На зборах маглі прысутнічаць хлопцы, часта з працай. Прывядзем некаторыя матэрыялы ДАБМ, якія паказваюць сутнасць збораў, іх асаблівасці i найменні: у папрадухі ідзёць, бярэць прасніцу ŭ калаўрдт (днём i вечарам), в. Казлоўцы Мёр. (68) 5; Вічарынка, калі толькі гуляюць, папрадухі, калі пралуць вечарам у каго-н.; туды прыходзілі хлопцы, Паметнікі Пол. (70); папрадухі — зімой дзяўчаты збіраюцца прасці, Слабада Ушац. (83); у супраткі іці — калі сабіраліся на дзень у адну хату прасці; у наначкі — калі сабіраліся прасці на ноч, Казімірова Пол. (95); супраткі дняўныя i вячэрнія зборы з працай, Зарачанне Пол. (101); папрадухі — удзень з прасніцай, вечарушкі — вечарам з прасніцай, Драглеўцы Ашм. (183); зімой дык кажуць: «Пойдзем на попраткі», П'яны Лес Докш. (200); зімой пад каляды дзеўкі ходзяць на попраткі, Чысці Пол. (204); пдпраткі, калі адна дзяўчына просіць другую прыйсці да яе з прасніцаю, Белая Лаг. (209); супріткі, попріткі — прадуць i байкі баюць; пераважна дзяўчыны i жанчыны збіраліся, Шэкі Дубр. (302); нашлёжкі — калі вечарам прадуць i вышываюць; супрадкі — калі збіраюцца днём, Вялікае Шчокатава Гор. (328); ходзяць на вячоркі кудзёльніцы, калі прадуць у ручную; вечаркё — наогул збіраюцца папрадаваць увечары разам, Вярбілкі Шчуч. (363); папрадухі ўзімой — каторыя прадуць, каторыя вяжуць, а як признакам сабяруцца, то гэта ўжэ гуляние або вічарушка, Тупічане Ваўк. (372); зімой, кажуць, сабраліся на папрадухі або на вячоркі, Дзякі Ваўк. (383); вічарыны, калі танцуюць, вічаркі — прадзем, poбім што пруткамі, хлопцы ў карты іграюць, Есенавічы Ваўк. (385); вячдркі — збор моладзі з працай; вечарынка — збор моладзі ў святы, абавязкова з музыкай, Сянежыцы Навагр. (405); вячоркі — сабіраюцца дзеўкі; хто з прасніцай, а хто вяжа; днём — пашла з кудзеляю, Выня Кап. (457); досвьткі — раніцаю, нъ попрътш — днём, вьчоркі — вечарам, Парэчча Пух. (489); збяромся, бывала, на попраткі або на вячдркі да й спяваям, Обчае Пух. (492); на папридухах была, дык гэта днём ходзяць с прасніцай, на вячоркі вечарам ідуць, а на досвітках дык ідуць прасці яшчэ досвіта, Сорагі Слуц. (502); попрат5 Лічба пасля назвы вёскі адпавядае н ум ару пункта на карце ДАБМ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вечарўшкі, вячбркі, дбсвітках, папрадўхі, папрйдухах, пбпраткі, пяны, сўпрадкі, сўпраткі, сўпріткі
2 👁
 ◀  / 273  ▶