КРАДЕНЭ ШЧАСТЯ НЭ ПРЫНЭСЭ Одна баба да вкрала з мужыком свінью. Укралі, завэлі у лес да забілі. А лес называвса Чурыло. Забілі, у бочку склалі. А торбу наклалі да в стожку захавалі. А холодно було, мороз. А воны булi в постолях. Залёзлі в стожок i ночовалі, бо бояліса іті додому. Зранку прочнуліса, вжэ додому хотёлі. Шукалі бочку, да нэ нашлі. Шлі охотнікі с собакамі. Собакі нашлі бочку с салом, собакі нюхалі да нашлі. Охотнікі пыдпісалі бочку. Мужык з жэнкою пошлі додому. Потом вэрнуліса, a мняса нэма. Мнясо забралі охотнікі. Протів хаты в возэры загата була, а там бочка стояла. Чорт его вёдае, нашо её поставілі. Нёхто пыдсказав, шо прыбірайтэ бочку, бо пыдпісаная, будут знаті, шо вашая. Порэзалі, посёклі тую бочку да i в пёч укінулі, да i спалілі. Галоўчык Еўдакія Канстанцінаўна, 77 год В. Гошча А. I. Чабярук АБ Н АЗ ВАХ ТРАДЫЦЫЙНЫХ ЗБОРАУ У ВЁСЦЫ ДЛЯ ПРАЦЫ I АДПАЧЫНКУ У сувязі з часам, зменай укладу жыцця, рознымі абставінамі знікаюдь або робядца іншымі шматлікія вясковыя традыдыі. У сучасны момаит некаторыя з іх ужо зніклі i засталіся толькі ў памяці старэйшага пакалення. 3 кожным годам усё цяжэй яны выяўляюцца. Да ліку такіх адносяцца i зборы дзяўчат i жанчын у пэўную пару года з працай у памяшканні. Абрадавая лексіка такога тыпу з'яўляецца адлюстраваннем жыдця чалавека. Яна цікавая для моваведа i этнографа. Аднак да нашага часу гэта мовазнаўчая i этнаграфічная тэма не знайшла належнага месца ў даследаваннях. У розных кутках Беларусі па-рознаму праходзілі зборы, па-рознаму называліся. У кожную назву укладваўся свой сэнс, існавалі семантычная агульнасдь i адрозненне паміж гэтымі тэрмінамі. Апісанне бытавога прадоўнага абраду ў некаторых мясцінах Беларусі зроблена ў мінулым даследчыкамі беларускай культуры i мовы П. В. Шэйнам, I. Сержпутоў
Дадатковыя словы
зяўляецца
0 👁