ных умовах (пра расліну). Бульба марнянька была, аля пашоў дошч — атпіласа.
АТСКОЧЫЦЬ зак. Страціць смакавыя якасці (пра сок). Ужэ сок заўсем атскочыў, як вада зрабіўса.
АТХОДЗІЦЬ незак. Адрознівацца. Брушка мало атходзіць ат турнэпсу.
АХАДНЯ ж. Догляд жывёлы. Пачакай, упраўлюса з ахаднёй — тады будзям гаварыць. 2. Час карміць жывёлу. Ісьці дахаты, ахадня на носі.
АХОДАЦЬ зак. гумар. З'есці. Помню, заспорыў с хлопцамі й чытыры кілі кілбасы за рас аходаў!
АШЛЯГНУЦЬ зак. Занядужаць. Гэто ш махоў да абеду касой нічого ў році ні меўшы!.. Так і ашлягнуць можно.
БАБА ж. Станок для вырабу дуг (часткі конскай вупражы). Пакінь гэту дубову калотку, я зь яе бабу зраблю, зімой дугі гнуць буду.
БАЛАБОСТА ж. Сварлівая жанчына. Гэту балабосту толькі зачапі, та яна табе вочы выдзяра.
БІМБА ж. Банкет. Рыгаровыя сваім гасьцям аш на тры дне бімбу залажылі.
БІЧКАВАНЯ н. Мучэнне, перажыванне. Нашто табе такоё бічкаваня з гэтым паступленям? Тры годы паступаяш... І ўсё напрасно. Ішла п лепяй у калхос — бяды ні мела п.
БРАКАВАЦЬ незак. Шкодзіць. Хіба табе сало бракуя, што ні ясі?
БРУТ м. Гнус. Ціпер брут так кароў заядая, што й малака менш сталі даваць.
БУЗАВАЦЬ незак. Камечыць. Ні бузуйця пасьцелі! Места вам німа другого пагуляць.
БУЙДА: ПУСЬЦІЦЬ БУЙДУ. Пусціць пагалоску. Былі пусьцілі буйду, што ён разводнік, азноў ніпроўда.
БУЛДА м. зневаж. Чалавек з вялікай галавой. Ні мая ён красаты: булда, галава, як цэбар, і пустая, як засяк посьля калят.
БЫНЬЦЬ часц. Абы. У гасьцях трэба пабольш гаварыць, хоць быньць-што, аля каб ні маўчоў.
БЭХАЦЬ незак. 1. Стукаць. Толькі я ўлегласа спаць, каль чую, нехто бэхая ў дзьверы. 2. перан. Кашляць. Прастудзіўса недзі, та во бэхаю рас-нарас.
ВАЛАШАЙ м. Сівец. Некалі тут густая трава расла, а ціпер — адзін валашай.
81 👁