Старонка 22
◀ / 273 ▶
рэўню першы рас, ходзіць за мной успят і гаворыць. Загараны. УХОДДЗЕ н. Супакой. Табе ўходдзя німа! Смагілаўка. ХАЛАДЗЁНКА ж. Халодная вада для мыцця ў бані. Цяпер асталъсь пънасіць хъладзёнкі ў баню. Загараны. ШАЯЦ м. Легкадумны чалавек. Толік шайцъм з малых гадоў рос, часу ні мох пражыць, кап ні абмануць. Смагілаўка. ШЛОХАЎКА ж. абраз. Брында. Матруна тъкая шлохаўка, што пакуль па ўсіх хатах ні пръбяжыць, ні ўгамоніцца. Смагілаўка. М. А. Даніловіч У ДЫЯЛЕКТНЫ СЛОЎНІК ГРОДЗЕНШЧЫНЫ У падборцы змешчаны дыялектныя словы з вёскі Бабіна Гродзенскага раёна. АББАМБЕРЫЦЬ зак. Абабраць. Як панаяжджалі з горада машынамі за дзень усенкія ягады аббамберылі. АДВЭРЦІК м. Дурань. Згарыць няхай гэта работа! Хіба я адвэрцік, каб рваць жылы! АДГАЙКАЦЦА зак. Акрыяць. Мой меньшы тры месяцы з грыпай качоўса, ледво адгайкаўса. АЗНОЎ злучн. Ажно. Я думала, што ён акуратны чалавек, азноў дзе вы бачылі! АКАРАЧЫЦЬ зак. Сесці верхам. Як хочаш завясьці сьвіне дрот, прывяжы за лычовіну да плоту, акарач, і яна ўжэ нікуды ні выбярацца. АКАЦ выкл. Вокліч, якім адганяюць ката. Акац! Кап ты спруцянеў! Круціса пад нагамі! АПУГАЦЦА зак. Дрэнна адзецца. Апугаяцца й ходзіць, як жабрак, бытто лепшаго адзеня ні мая. Намокнуць (пра чалавека, жывёлу). Тут як люне дошч!.. Апугаласа, с каждай нітачкі ў міне пацякло. Зажэнь куранята ў патшопу, бач, як апугаліса пад дажджом. АСМОЛАК м. Брудны, запэцканы чалавек. Аля ш і асмолак!.. Памыўса п хоць трохі. АТПАСЬЦЬ зак. Другі раз захварэць на тую самую хваробу. Адзявайса цяплей, ба можаш атпасьць, тады йзноў уколы шпіляць будуць. АТПІЦЦА зак. Акрэпнуць, зазелянець пры спрыяль
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁
◀ / 273 ▶