Старонка 24
◀ / 273 ▶
ВАЛКА ж. Шасцярня. У маёй сячкарні валка пэнкнула, недзі трэба другую дастаць. ВАРАВІТЫ прым. Капрызны. Ні чапай яго, ён натто варавіты. ВОСТАЛЬ ж. Астатак. Выбяры гэту восталь с кадаўба, мы ў яго сьвежаго жыта насыплям. ВУШАЦІК м. Чалавек з вялікімі ці адтапыранымі вушамі. І так вушацік, а як пастрыхса, та вушы яшчэ большымі сталі выглядаць. ВУШЛЫ прым. Чуткі. Вушлы мой сабака, за паўкіломятра чужого чуя. ВЫКАСАК м. Невялікая сенажаць сярод кустоў. Аля на выкаску трава ўрасла! У пахі! Касой ні сьцяняш! ВЫРУТНЫ прым. Такі самы, як хто-н., вельмі падобны. Твой хлопяц — вырутны бацько, нават голас пахожы на бацькаваго. ВЭ выкл. Пры выказванні здзіўлення, захаплення. Вэ! Пад адным калівям столькі бульбы вырасло! ГАВЯЛЬ ж. зборн. Моладзь. Сёдня за ўсех вёсак у клуп столькі гавялі набіласо — ні праціснуцца. ҐАЛАҐОНЫ мн. Мясістая нарасць на шыі ў курэй. Пятух пераначавоў на дварэ, та адмарозіў і грэбянь, і ґалаґоны. ГАМУЗАМ прысл. Дакучліва, назойліва. Німа ратунку ад гэтай машкары, гамузам лезя ў вочы. ГАНДОЛА ж. Калдобіна. Ні жэнь каня па гандолах — вос растрасеш. ГАРБЕЛЬ м. Крывое дрэва. Гэты гарбель ні гадзіцца на драніцы, трэба пашукаць раўнейшу хвойку. ГАСЛО: ПУСЬЦІЦЬ ГАСЛО. Пусціць пагалоску. Толькі маўчэця, ні пускайця гасло, кап ціхо было. ҐРЭЙДА ж. Мел. Ґрэйды ў нашых краёх німа, трэба за трыццаць вёрст ехаць, каб накапаць. ГУЛЕЙ м. Вулей. Пчолы пашлі яму рукой: с каждаго гуляя вядро мёду дастоў! ҐУМЗА ж. Нарасць. Як пастаяла ў халоднуй вадзе, та такія ґумзы на нагах панакручвало, што мусяла цэлы месяц на ўколы хадзіць. Прывалок бярозу з ґумзамі і хоча, каб зь яе добрыя лыжы палучыліса. ДАБІТНЫ прым. Чалавек, які ўсяго даможацца. Дабітны ён хлопяц; як захоча, усюды дойдзя, с каждым пагаворыць. ДАЛАВІНА ж. Даліна. Гарою ні йдзі, а спускайса ў далавіну, там грып адзін на адном сядзіць.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 273 ▶