ская (№ 4), Целяханы (№ 5), Раздзялавічы (№ 6), Хатынічы (№ 7). У пасляваенныя гады гаворкі выганаўскага Палесся даследаваліся ў сувязі ca зборам матэрыялаў для стварэння «Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы»: гаворкі вв. Козікі (№ 716), Выганашчы (№ 717), Бабровічы (№ 718), Хадакі (№ 719), Аброва (№ 722), Турная (№ 723), Азарычы (№ 725), Раздзялавічы (№ 753), Хатынічы (№ 754), Рэчкі (№ 759), «Агульнаславянскага лінгвістычнага атласа»: гаворка в. Азарычы — № 375 i «Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак»: гаворкі вв. Горталь (№ 102), Козікі (№ 101), Хатынічы (№ 106) 25 26. Акрамя таго, у пасляваенныя гады гаворкі выганаўскага Палесся даследаваліся ў шэрагу іншых навуковых прац. H. T. Вайтовіч 27 на падставе асаблівасцей ненаціскнога вакалізму выдзяляе як своеасаблівую дыялектную адзінку на поўначы брэсцка-пінскага Палесся — паўночнабрэсцкія гаворкі, у склад якіх уключана асноўная частка гаворак выганаўскага Палесся. В. M. Чэкман робіць апісанне асноўных фанетычных рыс гаворкі вв. Рэчкі i Рудня 28. Ф. Д. Клімчук разглядае пытанне групоўкі гаворак вывучаемага рэгіёна на падставе даных фанетыкі29. Ім пацвярджаецца правамернасдь вылучэння паўночнабрэсцкіх гаворак, адзначаюцца іх рэгіянальныя асаблівасці ў межах выганаўскага Палесся, a таксама вылучаюцца невялікія дыялектныя групы — гаворкі паўднё.вацеляханскія i паўночналагішынскія — пераходныя паміж паўночнабрэсцкімі i загародскімі гаворкамі. Некаторыя публікацыі ўяўляюць сабою невялікія слоўнічкі дыялектнай лексікі гаворак вывучаемага рэгіё25 Дыялекталагічны атлас беларускай мовы. Мн., 1963; Общеславянский лингвистический атлас: Справочные материалы. М., 1978; Лексічны атлас беларускіх народных гаворак (рукапіс). 27 Вайтовіч Н. Т. Ыенаціскны вакалізм народных гаворак Беларуси Мн., 1968. С. 81, 82, 107, 108, 113, 189. 28 Чэкман В. М. Нататкі аб проціпастаўленнях па цвёрдасцімяккасці ў некаторых паўднёвабеларускіх гаворках // Лінгвістычныя даследаванні. Мн., 1968. С. 6—18. 29 Клімчук Ф. Д. Гаворкі Заходняга Палесся. С. 7—12, 38, 39; Вн жа. Групування говірок Берестейщини //XIII Республіканська діалектологічна народа: Тези доповідей. Киів, 1969. С. ПО. 8. Зак
Дадатковыя словы
кйів, паўднё-.вацеляханскія, ііxiii
6 👁