Коло луга, коло броду Пьють голубы сивы воду. Пили жъ i ены, напилися, На ноженьки поднялися И крылами встрепенули, На упрашку позирнули. Козак съ коня не слезае, До дзЪвчины поспЬшае. Як пргЬхавъ подъ ворота, Вышла дзКвка, якъ золото... У 1890 г. Д. Г. Булгакоўскі выдаў зборнік песень i этнаграфічных матэрыялаў Піншчыны. Тэксты песень не пашпартызаваны. У аскове фанетычнай структуры тэкстаў ляжаць загародскія гаворкі былога Пінскага павета. Аб гаворках Пінскага павета ў Д. Г. Булгакоўскага ёсць такая заўвага: «В языке заметен переход наречия малороссийского в белорусское, и оттого часто преобладает в нем то тот, то другой элемент» 17. К. П. Міхальчук прыводзіць дыялектны матэрыял з в. Святая Воля. Гэта адказы на 54 пытанні спецыяльнай праграмы, складзенай I. П. Навіцкім 18. Запісы зроблены пры дапамозе тагачаснай рускай графікі. Не ўсе дыялектныя рысы гаворкі в. Святая Воля ў гэтых запісах адлюстраваны. К. П. Міхальчук гаворку в. Святая Воля адносіць да так званага слонімска-пінскага «разноречия» 19. А. Сабалеўскі прыводзіць некаторыя асаблівасці гаворкі в. Святая Воля 20. Але звесткі аб гэтай гаворцы аўтарам узяты з тых апублікаваных прац, размова пра якія ішла вышэй. Я. Ф. Карскі прыводзіць дыялектны матэрыял з гаворкі в. Хатынічы, якая знаходзіцца ва ўсходняй частцы выганаўскага Палесся 21. Запісы зрабіў ураджэнец Случчыны, які, як адзначае Я. Ф. Карскі, унёс некаторыя 17 Булгаковский Д. Г. Пинчуки: Этнографический сборник // Записки Русского географического общества по отделению этнографии. Спб., 1890. Т. 13, вып. 3. С. VI. 18 Михальчук К. П. Наречия, поднаречия и говоры Южной России в связи с наречиями Галичины // Труды этнографическо-статистической экспедиции в Западно-Русский край. Юго-западный отдел. Спб., 1872. Т. 7. С. 527—536, 548—549. 19 Там жа. С. 500 i карта. 20 Соболевский А. И. Очерк русской диалектологии. III. Малорусское наречие//Живая старина. 1892. Вып. IV. С. 26. 21 Карский Е. Ф. Материалы для изучения северно-малорусских говоров, а также переходных от белорусских к малорусским (Полесье). Спб., 1898. Вып. 1. С
Дадатковыя словы
наречиеііживая
2 👁