Да вставай, пане, вельми рано, И сам уставай, и челядь буди — По твойму полю сам Господь ходить, Сам Господь ходить, три святці водить, Першее святце — святее Юрие, Другее святце — святий Петро, Третее святце — святая Ілія. Святее Юрие землю одомкае, Святий Петро жито зажинае, Святая Плія у копи складае. М. В. Доўнар-Запольскі ў 1895 г. (запісы зроблены ў 1890 г.) публікуе зборнік песень Пінскага павета, дзе змяшчае шмат тэкстаў, запісаных на выганаўскім Палесс! 9. Многія пункты гэтага рэгіёна ён наведаў асабіста. Ba ўступе 10 даецца характарыстыка так званаму «сярэдняму» тыпу пінскіх гаворак — відадь, своеасабліваму «кайнэ» заходнегіалескіх гаворак Пінскага павета. Даюцца асобныя заўвагі аб некаторых асаблівасцях гаворак паўночньтх ускраін Піншчыны, г. зн. выганаўскага Палесся. Напрыклад, адзначаецца наяўнасць цеканнядзекання ў гаворках вв. Жытлін (посіяці), Выганашчы (стрелиць, поцЪлиць) i Хатыніцкай воласці (зацегці, дзевяцъ). Запісаны тэксты пры дайамозе рускай графікі. Мясцовыя моўныя асаблівасці ў тэкстах песень адлюстроўваюцца непаслядоўна. Для тэкстаў, запісаных на выганаўскім Палессі, нярэдка характэрны рысы, якія не ўласцівы сучасным гаворкам гэтага рэгіёна, але тыповыя для асноўнай часткі гаворак Пінскага павета. Да такіх рыс, напрыклад, адносіцца цвёрдасць зычных пёрад e, u. Прыводзім тэксты ca зборніка M. B. ДоўнарЗапольскага. 1. Выйду за ворыта — следки знать, Куды мое дитятко повьёз зять; Не знаты стежочки, ни колее, Оно зачуты голосокъ бы ее, Да уже ў свекратка ў двыры.11 (м. Ц е л я х а н ы) 2. Уже стоишь дГвоиька ў долыны, Выгледае родныны; Ее роднына пье, гуляе, За ее не думае. 9 Довнар-Запольский М. В. Песни пинчуков: С приложением карты северной части уезда и статьи о говоре // Белорусское Полесье: Сб. этнографических материалов. Киев, 1895, 1896. Вып. 1. 10 Там жа. С. III—XXVIII. 11 Довнар-Запольский М. В. Песни пинчуков. С
4 👁