У. Быкоўскі4 ў 1868 г. апублікаваў тэксты песень з паўночна-ўсходняй часткі Іііншчыны. Пашгіартызацыя тэкстаў, як i ў P. Зянькевіча, адсутнічае. Праўда, названы асноўныя вёскі рэгіёна: Хатынічы, Бобрык, Малькавічы, Лунін, Багданаўка. Зыходзячы з такой лакалізацыі тэкстаў, a таксама па іх моўным характары можна сцвярджаць, што значная, a магчыма i асноўная, іх частка за~ пісана ва ўсходпяй частцы выганаўскага Палесся. Запісы зроблены пры дапамозе рускай графікі. Мясцовыя дыялектныя рысы адлюстроўваюцца непаслядоўна. Прыводзім урывак тэксту з публікацыі У. Быкоўскага 5. Чій же то бадюхна по юлонцы ходіть, Накрыж ручки носить И сусидочки просить: — Да сусидочки мои, Да ходитежъ вы ко мни, К моему дитяти,, Коровая згибати... У. Быкоўскі гаворыць аб неаднароднасці гаворак вывучаемага рэгіёна i іх пераходнасці. У якасці прыкладу ён прыводзіць вымаўленне аднаго слова ў розных гаворках: у Хатынічах — ходзілі, у Бобрыку — ходили, у Плоскінях — ходылы 6. Шэраг фальклорных тэкстаў з выганаўскага Палесся, менавіта з в. Святая Воля, апублікаваны ў 1872 i\ П. П. Чубінскім 7. Запісы зроблены пры дапамозе рускай графікі. Не ўсе дыялектныя рысы ў тэкстах адлюстраваны. У прыватнасці, у іх адсутнічае дзеканне-цеканне, якое характэрна для гаворкі в. Святая Воля. Прыводзім тэкст з публікацый П. П. Чубінскага, запісаны ў в. Святая Воля 8. Шли гости да коляднички Да побудили славного пана, Пана господара: 4 Быковский В. Свадебные обряды и песни в Пинском уезде Минской губернии: О празднике Купалы. Праздник куста // Памятная книжка Виленского генерал-губернаторства на 1868 год. Спб., 1868. 5 Там жа. С. 66. 6 Там жа. С. 03—64. ' Чубинский П. П. Труды этнографическо-статистической экспедиции в Западно-Русский край, снаряженной императорским Русским географическим обществом: Юго-западный отдел: Материалы и исследования. Спб., 1872. Т. 3. С. 109— ПО, 294—295, 335—337, 367. 8 Чубинский П. П. Труды... С
4 👁