Жывое народнае слова (1992). І. Я. Яшкін, П. А. Міхайлаў

 ◀  / 273  ▶ 
Я. Р. Самуйлік 3 ГІСТОРЫІ ВЫВУЧЭННЯ ГАВОРАК ВЫГАНАУСКАГА ПАЛЕССЯ Выганаўскае Па лессе — невял i кі рэгіён у наваколлях Выганаўскаі а возера, якое знаходзіцда ў міжрэччы Шчары i Ясельды. Яго эканамічным цэнтрам з'яўляецца гарадскі пасёлак Целяханы. Найболын пашыраныя гаворкі гэтай тэрыторыі — паўночнабрэсцкія (цэнтральнацеляханская трупа) i паўднёвацеляханскія (узоры тэкстаў гл. у канцы артыкула). На ўскраінах існуюдь гаворкі гродзенска-баранавідкія (панямонскія), паўночналагішынскія, загародскія i інш. 1 Нейкіх карэнных змен у структуры гэтых гаворак на працягу апошніх 100—150 гадоў не заўважана. Першапачатковыя звесткі аб гаворках выганаўскага Палесся знаходзім у фальклорных i этнаграфічных працах, хоць хмясцовыя дыялектныя рысы ў іх адлюстраваны не ўсе. Часам гэтыя рысы толькі «прасочваюцца» ў тэкст. У 1847 i 1851 гг. апублікаваны працы P. Зянькевіча 2, у якіх змешчаны тэксты песень, запісаных у Пінскім павеце. Заўважым, што большая частка выганаўскага ГІалесся ўваходзіла ў той час у ІІінскі павет, на асноўнай частцы якога пашыраны загародскія (заходнепалескія, брэсцка-пінскія) гаворкі. Тэксты публікацый P. Зянькевіча прыведзены ў перакладах на польскую літаратурную мову або ўяўляюць сабою няпоўную транслітарадыю з мясдовых гаворак на польскую мову. У апошніх, так званых «макаранічных», тэкстах захоўваецца нямала мясцовых дыялектных рыс. На жаль, пашпартызацыя гэтых тэкстаў адсутнічае. Таму немагчыма дакладна ўвязаць тэксты з асобнымі гаворкамі. Сустракаюцца часам рысы, характэрныя для сучасных гаворак былой паўночнай Піншчыны (Целяханшчыны), напрыклад формы tużyt, lub it3. Таму можна меркаваць, што асобныя тэксты запісаны ў гэтым рэгіёне. 1 Клімчук Ф. Д. Гаворкі Заходняга Палесся: Фанетычны нарыс. Мн., 1983. С. 7—12, 38—39. 2 Zieńkiewicz R. Pieśni ludu zebrane w Pińszczyźnie // Athenaeum, Wilno, 1847. T. 4, z. 4; Ён жа. Piosenki gminne ludu pińskigo // Athenaeum. Kowno, 1851. T. 4, z. 6. 3 Zieńkiewicz R. Pieśni ludu... T. 4, z. 4. S
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецца
2 👁
 ◀  / 273  ▶