У агульны лексічны фонд помніка ўваходзяць розныя тэматычныя трупы лексікі, звязаныя з жывёльным. светам, сельскай гаспадаркай, аховай лесу, паляваннем, пчалярствам, рыбалоўствам i іншымі промысламі, а таксама лексіка, што абазначае працоўную дзейнасць на полі, у лесе i ў іншых сферах. Толькі асобныя лексічныя адзінкі маюць комплекс характэрных адзнак, што выдзяляюць розных маштабаў арэалы. Значная колькасць лексем помніка мае дыялектныя адпаведнікі, што лакалізуюцца ў паўднёвай i заходняй зонах. Да гэтай трупы адносяцца словы звада, звадитися, справа, потреба, уцяци (втяти), робити, рубати, го нити и формы цяперашняга часу зоюенеть. Большым арэалам адпавядаюць еловы сеножат и (78, 81), теля, порося, егне, сверанъ, каваль i інш. Указаная тэрытарыяльная аднесенасць пацвярджаецца i радам сінтаксічных канструкцый тыпу его себе за мужа мети (ЛС, 58, параўн. ДАБМ, карта № 212); может на собе а не возом вывезти (ЛС, 78, параўн. ДАБМ, карта № 222). Для ЛС характэрны беспрыназоўнікавыя канструкцыі тыпу хто кому ў адрозненне ад сучаснага хто ў каго: Колибъ мужикъ мужику клет выкралъ (ЛС, 101, параўн. ДАБМ, карта № 223); а мне конь падох (СПЗБ, 5, 545). Да паўночна-заходняга арэала адносяцца лексічныя адзінкі ЛС быдло, бенкартъ, седети 'жыть, пражываць дзе-н.' i інш. Параўнальна меншая колькасць лексічных адзінак помніка суадносіцца з усходняй дыялектнай зонай: назоўнікі сугропь, ястреб, утка, селезень (97), погребъ (106), клет (клеть), прыметнік навозный: земли навозное (83), прыслоўе надобЪ(е) i некаторыя іншыя. 3 гірааналізаванага фактычнага матэрыялу вынікае, што лексічная сістэма ЛС налічвае найбольшую колькасць лексічных адзінак i выразаў, суадносных з паўднёва-заходнім дыялектам, палескай i сярэднебеларускай групамі гаворак, шырэй — з заходняй дыялектнай зонай. Гэтая акалічнасць дазваляе выказаць гіпатэтычнае меркаванне аб дыялектнай аснове помніка, яго сувязі з гаворкамі, якія лакалізаваліся на ўказаных тэрыторыях у данацыянальны перыяд. Разам з тым ЛС адлюстроўвае значны ўплыў татачасных усходніх гаворак. Народна-гутарковая моўная аснова помніка дапоў
1 👁