шырокае кола дзеясловау, у тым ліку i на негіераходныя дзеясловы 9. У ЛС пераважае ўказальны займеннік оный пры ўказанні на асобу з падкрэсліваннем павагі: оный господар, сын оный, а люди оные, оные светки (38, 58); оного пана (40); оного судью (40); при оном вижи (52). Зрэдку ў тым жа значэнні ўжываецца займеннік тотъ: тот сынъ, а тотъ пан або державца (69). 3 большай акрэсленасцю ўжываецца таковы(-й): таковы завис (39); таковые дела (48, 58); таковую шкоду (18), які С. П. Абнорскі адносіць да кніжных элементаў. Прыслоўе надобЬ як традыцыйны кніжны штамп паслядоўна выкарыстоўваецца ў ЛС: колко крот надобе (21, 69); кому будет надобе (64). У некалькі іншым кантэксце адзін раз сустрэлася потреба: чого ему потреба, искати (94). Магчыма, тут у функцыі назоўніка. Пстарычны слоўнік рускай мовы фіксуе надобЪ у значэннях трэба', неабходна', патрабуецца' з пісьмовых помнікаў пачатку XI.ст. (СРЯ, М, 72). Да слова надо У. Даль у сваім слоўніку прыводзіць пералік аднакаранёвых утварэнняў, сярод якіх надобЬ з наметай стар. cbe. Ёсдь адпаведныя варыянты ў cyчасных беларускіх гаворках: нада, нады (ДАБМ, карта JVb 227). У вв. Астрэйкава i Задуброўе (Суражскага р-на Віцебскай вобл.) аўтарам зафіксаваны прыклады бытавання ў жывых гаворках формы надаби: и табе книжачка надаби; учыць яго надаби; паесь надаби; справиць касцюм надаби; и туды надаби; пильнае дела ёсь, надаби выпалніць план (в. Задуброўе, на карце № -128); грабли надаби; усё надаби; надаби апирацыя (в. Астрэйкава, на карце № 129). На жаль, укладальнік карты № 227 не адзначыў на карце формы надаби асобным значком i нават не прывёў у індэксе. Ёсць падставы звязваць беларускую дыялектную форму надаби са старажытнай формай надобЬ. Разгледжаныя тэрміны i ўстойлівыя словазлучэнні ілюструюцца ЛС як працяг літаратурна-гіісьмовых традыцый агульнарускага перыяду. Лексічны састаў ЛС cyадносіцца з усёй моўнай тэрыторыяй, не мае дыялектнай дыферэнцыяцыі, носіць наддыялектны характар. 9 Вароот Ж. Ж- Древнерусское именное словообразование. M.,.; 1969. С
0 👁