У надобных значэннях прыводзіць тэрмін казити гістарычны слоўнік рускай мовы з помнікаў XIII— XV стст.— 'псаваць, калечыць, рабіць непрыгодным' i інш. (СРЯ, 7, 21). Да гэтай трупы адносіцца лексема жеча i яе прэфіксальныя ўтварэнні, сінанімічныя да опалити: плотов жечи (18); огнем выжег (70); млын зжогъ (80); пожогом ожог (82); спалити двор або гумно (58); або хотя дерево и не опалит (79); а пожаром опалилъ (79); дерево опалить (78). Паралельнае суіснаванне сінанімічных пар тыпу жечи — палата, мабыць, адлюстроўвае наяўнасць іх у беларускіх дыялектах данацыянальнага перыяду, аб чым сведчаць лексічныя адпаведнікі сучасных народных гаворак. Адзінкавыя прыклады знаходзім у дыялектных слоўніках: паджога падпалка': Нашчыпай паджогі (СПЗБ, 3, 306), паджога падбухторванне' (Бялькевіч, 304). Вялікі пласт кніжнай лексікі помніка складаюць аддзеяслоўныя назоўнікі ніякага роду на -нье, -не, якія працягваюць усходнеславянскую i заходнеславянскую пісьмова-літаратурную традыцыю. У залежнасці ад семантыкі ўтваральнай асновы назоўнікі разглядаемай словаўтваральнай мадэлі падзяляюцца на канкрэтныя i абстрактный. Некаторыя з іх суадносяцца з дзеясловамі бытавога характару: от везенья каменья (10); от кошеня сена (10); ку паленю плиты (10); и для непрыеханя сына (21); а дерева на будованье (79). Пераважную болынасць назоўнікаў гэтага тыпу знаходзім сярод юрыдычнай тэрміналогіі, звязанай з судовым працэсам, з прававымі ўказамі i пастановамі: особного росказанья (13); потверженя того привиля (11); приупоминаня на то не бралъ (12); под страченем именя (13); приказаня недбаючы (16); особного допущенья (17); безъ откладанья (75); о выкупенье заставы (86); по вчиненю (39); за обсыланемъ его (44); подпиранье листовъ (52); при таком еднаньи (85); ему дати увязанье (86) i інш. У навуковай літаратуры ўказваецца, што першапачаткова назоўнікі такога тыпу ўтварыліся ад асноў пасіўных дзеепрыметнікаў прошлага часу на -п, -еп шляхам далучэння суфікса -bje, а пазней адбыўся працэс выдзялення суфікса -(e)nbje, які пашырыўся на болын
0 👁