А естли ж полцины лицо стояти не будетъ; тогды з бонды его плачона быти (98). Слова бонда у беларускіх гаворках занатавана ў розных значэннях, у тым ліку ў падобным да прыведзенага з помніка (СПЗБ, 1, 203— 205). Да гэтай трупы адносяцца дякло (10), рикунь (44), дойлида (88) з літ. banda 'булка, хлябец', dŭokle 'падатак збожжам, мера збожжавага падатку', rykŭne 'даглядчыца за жывёлай', dailidś цясляр' (Булыка, 99у 104, 290). У помніку ёсць трупа тэрмінаў i выразаў, якая ўзыходзіць да кніжнай традыцыі старарускай эпохі. Некаторыя лексемы ўжываюцца пераважна ў юрыдычным сэнсе. Да ліку іх адносяцца метати, смотрети, ыскати, сказити i іх дэрываты. Слова метати ўжываецца ca значэннем 'кідаць, цягнуць'— жеребей метати (кинута): тогды также на початку мают сказати, жеребей метати; мают им сказати жеребей кинути (63); параўн. фразеалагізм Метати жребий (жеребей) (СРЯ, 9, 124). Слова смотрети ўжываецца ў значэннях 'разглядаць судовую справу ў строгай адпаведнасці з пісаным правам': суди... мают... смотрети листов и знаковъ (68); и осмотрети того ижбы... (76); 'пільнаваць, усцерагчы, дагледзець': Коли хто... того не досмотрел недбалостью своею (17) i 'пільна агледзець што-н., каго-н.': маетъ послано быти, абы лица осмотрел (106). Тэрмін искати— прад'яўляць іск на што-, каго-н.': Коли бы хто под кимъ именя искал близкости своее (38); а тотъ... мает собе винного искати (63); маетъ истца... искати (84); А естли бы сынове и дочки змерли; тогды мают искати ближние (60). Слова іскаць шукаць' адзначана ў дыялектных матэрыялах, сабраных у некаторых раёнах паўночнага захаду: Ен іскаў яе па саседзях (Пастаўскі р-н); ІскалІ бутылку, а іна ў буфеці (Верхнядзвінскі р-н); Давай Гродна іскаць. Ішчы ў полі ветра (Браслаўскі р-н, СПЗБ, 2, 348). Слова занатавана ў слоўніку I. К. Бялькевіча: Бягу свае маткі іскаць. Пойдзіць Маланка бацькі іскаць (Бялькевіч, 215). Сказати i дэрываты маюць значэнні 'пашкодзіць, разбурыць што-н.': хто бы кому соколье гнездо сказил (81); лебединое гнездо сказилъ (81); або теж млын сказил (80); 'парушыць мяжу': Хто бы кому границу або межу сказилъ (70); 'перашкодзіць у вырашэнні судовай справы': хотечи ему тымъ права кончанье переказити
Дадатковыя словы
метатй, прадяўляць, сказйтй, смотретй, ыскатй
1 👁