Жывое народнае слова (1992). І. Я. Яшкін, П. А. Міхайлаў

 ◀  / 273  ▶ 
Слова быдло выступае карэлятам да слова скот: Навязка на волы и коровы и иншое быдло. А хто бы въ кого пограбилъ с тыхъ скота (97). I далей пералічваецца плата за кожны від: i за малых: за теля..., за порося..., за ягне три гроши (96). Як паказвае карта ДАБМ № 84, назвы маладых жывёл тыпу теля тэрытарыяльна суадносяцца з паўднёвазаходнім дыялектам з уключэннем арэала палескай трупы гаворак. Кій, якім падганяюць вала (сучаснае палескае остен — ЛП, 179; осьцён — в. Бостынь, Лунінецкі р-н, Брэсцкая вобл.), фіксуецца ў форме творнага склону осномъ: не маетъ чужое борти близко подорывати, такъ какъ з борозды осномъ дерева досягнути можетъ (4, 79). Параўн. сучаснае палескае ост он 'доўгая палка з цвіком на канцы, якой падганяюць валоў' (ЛП, 179). Да тэматычнай трупы «надвор'е» адносіцца суграпъ 'гурба снегу': а тот панъ або державца мелъ бы у своем повете суграпъ, а мели бы копу вести (69). Слова сугроб уласціва сучасным беларускім гаворкам усходняй зоны (Бялькевіч, 425; СГІЗБ, 5, 10). 3 лексікі лясной гаспадаркі адзін раз у форме прошлага часу сустрэлася очер (відаць, ад дзеяслова очереты) у значэнні 'пашкодзіць, садраць кару з дрэва': А естли бы хто ниву розробливаючи чие дерево бортное.., очер або пожаром опалилъ (79). Слова ў сучасных беларускіх дыялектных слоўніках не зафіксавана. Украінскае очерт — кола, круг; опертом — колам (СУМ, 5, 831), стараж.-рус. чьрети, што абазначае 'рэзаць зямлю плугам', а таксама 'знімаць кару з дрэў у час падрыхтоўкі ўчастка лесу пад высечку i карчаванне пад поле'. Разглядаемае слова адносіцца да тэрмінаў падсечнага земляробства (Філін ИОЛРГ, 45). Магчыма, што сучасныя мікратапонімы тыпу Церцеж, Церцежы, зафіксаваныя ў паўднёвых раёнах рэспублікі, з'яўляюцца аднакаранёвымі ўтварэннямі ад гэтага дзеяслова пры фанетычнай замене ч на ц (МБ, 248); адзначана чарцёж (черцеж) 'участак на месцы л ясных распрацовак'8. Не маюць сінанімічных пар літоўскія запазычанш. Сярод іх бонда 'пай парабка, яго грашовыя сродкі': 8 Иванова А. А. Микротопонимия Мозырского Полесья: Автореф. дис.... канд. филол. наук. Мн., 1986. С
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляюцца, надворе
3 👁
 ◀  / 273  ▶