гэтая была жывой у гутарковай мове кіяўлян, але к XI—XII стст. часткова начала выцясняцца пад уплывам поўначы. Як паказвае карта, складзеная аўтарам на матэрыяле сучасных беларускіх народных гаворак, парадыгма цяперашняга часу жану, жанеш, жане, жаном, жанеце, жануць займае паўднёва-заходні арэал, які накладаецца на паўднёва-заходні дыялект i палескую трупу гаворак7. Такія формы зафіксаваны ў СПЗБ (1, 454—455). Да той жа дыялектнай лакалізацыі адносіцда дзеяслоў гонити: тогды тот за своимъ зверемъ мает гонити и через чужую землю (77). 1м адпавядаюць сучасныя дыялектныя формы ганіць, гоніці, гоныты (СПЗБ, 7, 418—419). Прааналізаваны фактычны матэрыял дазваляе зрабіць вывад аб тым, што лексічныя адзінкі рубаці, цяці i іх дэрываты складалі норму беларускай i ўкраінскай пісьмовых моў данадыянальнага перыяду. Toe ж можна сказаць i адносна словаформ, якія ў помніку прадстаўлены адзінкавымі выпадкамі ўжывання. Мы маем на ўвазе парадыгму цяперашняга часу дзеяслова гнати (гонити) — жену, женешь i г. д. Радзей лексічныя варыянты сустракаюдца ў назвах жывёльнага свету: кобыла — кляча: А естлибы панского стада хто жеребца або кобылу пограбилъ; а што ся дотычетъ мужиковы клячы або жеребца доморослого (93). Як відаць з прыведзеных ілюстрацый, слова кляча ужыта з адценнем стылістычнай зніжанасці, што падкрэсліваецца супрацьпастаўленнем азначэнняў: панского стада кобыла i мужикова кляча. Слова стадо (мн. стада) адносіцца толькі да сукупнасці коней i знаходзіцца ў апазіцыі да быдло, якое аб'ядноўвае іншых свойскіх жывёл: А волно теж будет мужу отписати жоне своей вси свои рухомые речи, кром зорои, а стада и челеди неволное и быдла дворного третюю часть (25). Проціпастаўляецца маладая неаб'езжаная свирепа i кабыла: А свирепа естлибы которая в бороне не бывала, або дров не воживала; Естлиб хто кому побрал стадо свирепъе на его або на своей земле (93); параўн. стараж. рус. свиръпъ — 'дзікі, злы, люты, звярыны' (Прэабражэнскі, 2, 260—261). 7 Архіў карт пятага тома Лексічнага атласа знаходзіцца ў сектары дыялекталогіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа АН Беларусі
Дадатковыя словы
абядноўвае, зброи, неабезжаная
0 👁