Жывое народнае слова (1992). І. Я. Яшкін, П. А. Міхайлаў

 ◀  / 273  ▶ 
теребливати, толко мают мети секиру а пешню (78); а как соткутся топоры тут будет граница (70). Яшчэ прыклад: рубати, порубати — посечи: Хто бы кому... у rai рубал (83); або лес порубати (71); або лозу порубал, хмелишча... порубал (81); порубал... сосну або дубъ бортный (82). 3 адценнем значэння 'пашкодзіць, сапсаваць': або езъ порубалъ (82); прынады порубал (82); або соху зрубалъ (72). I толькі адзін выпадак ужывання ў такім значэнні слова посечи (або посекти?): А естли бы толко хмель подралъ, а не посекъ (82). 3 двух лексіка-семантычных варыянтаў адзін з іх можа адрознівацца болынай частотнасцю ўжывання пры адзінкавасці другога: втяти (утяти) — обрезати: або нос втял, або ухо утял (59); толко руки утяти (23); таковому мают ушы обрезати (105). Цяць (тяті) i прэфіксальныя дэрываты выцяць (вытяты), сцяць, уцяць (втяті) маюць разгалінаваную семантычную структуру ў беларускіх народных гаворках. Сярод іх зафіксаваны значэнні, што ўзыходзяць да старажытнарускай эпохі: сячы, ссячы, біць, рэзаць, зразаць, кусаць i інш. (СПЗБ, 1, 378; 5, 251, 395); тну, тять, стараж.-рус. тьну, тАти 'рубить, сечь, зарубить'; потАти убить' (Фасмер, 4, 66). Ф. П. Філін лічыць, што слова тети па сэнсу супадае з биты (Філін ЛРЛЯ, 210—211). Слова тяти ў розных значэннях захоўваецца ва ўкраінскай i польскай мовах (Грынчанка, 4, 303; Слаўскі, 1). Лексемы рубати, тяти суадносяцца тэрытарыяльна з паўднёва-заходнім дыялектам i палескай групай гаворак (тэрыторыя Мінскай, Гродзенскай i Брэсцкай абласцей), што пацвярджаецца дыялектнымі слоўнікамі (Сцяшковіч, 4, 308). У такой форме захоўваецца ва ўкраінскай мове (Грынчанка, 4, 83); параўн. польск. rąbać. У Тлумачальиым слоўніку слова цяць падаецца ў значэннях 'ударыць, даць чым-н.; балюча ўкусіць* (ТСБМ, 5, 285). Паказальны i адзінкавыя словаформы, якія сустракаюцца ў тэксце ЛС i маюць адпаведнікі ў сучасных беларускіх гаворках. У помніку адзначана форма 3-й асобы адзіночнага ліку зженеть ад дзеяслова гнати: а хто зженет от коней злодея; а тому хто зженетъ шесть грошей (105). Адносна формы цяперашняга часу жену Ф. П. Філін у сваей працы, прысвечанай аналізу старажытных летапісаў (Філін ЛРЛЯ, 198—199), сцвярджае, што форма
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
3 👁
 ◀  / 273  ▶