Жывое народнае слова (1992). І. Я. Яшкін, П. А. Міхайлаў

 ◀  / 273  ▶ 
корову (TC, /, lii —112); Добрае вена за ею даюць (Инкова, 66). Розныя фанетычныя варыянты прыводзіць П. С. Лысенка ў сваім слоўніку: в'ена(о), виено, віно пасаг' (42). Слова пасаг складае норму сучаснай беларускай літаратурнай мовы i пашырана ў розных трупах народных гаворак. Значэнне 'гадаваць, клапаціцца, выхоўваць' рэалізуецца лексемай ховати: тогды жона дети мае ховати (27). У блізкім значэнні ўжываецца опекатися: тогды стрыеве, або ближние мают опекатися детми (27). I апісальна: опекательники мают... и дети живити и одевати (36). Семантычныя паралелі да ховати знаходзім у сучасных беларускіх гаворках: Троя дзяцей хавала (в. Саланое, Вілейскі р-н); Буду Ганчыны дзеці хавацъ (в. Лоск, Валожынскі р-н); Дзяцька хавау три сынэ (в. Новікі, Гродзенскі р-н) (СПЗБ, 5, 275—276). У мове мастацкай літаратуры: Хто ж замене ім матулю? Хто будзе хавацъ? Хто сіротак пажалее? (Купала, 2, 213). У падобным значэнні слова адзначана ва ўкраінскай мове (Грынчанка, 4, 406) i ў іншых славянскіх мовах (Фасмер, 4, 252); ховати — 'гадаваць, выхоўваць' (Лемцюгова, 647). Значэнні 'выхоўваць, гадаваць; жывіць' былі ўласцівы i старапольскаму chować. Падобныя значэнні вядомы i сучаснаму дыялектнаму chować (Слаўскі, У, 77). У радзе выпадкаў мы наглядаем паралельнае ўжыванне лексічных варыянтаў, што дае падставы разглядаць іх як абсалютныя дублеты: клет(клеть) — свиренъ (101), наяўнасць якіх складала характэрную асаблівасць тагачасных дыялектных груп. Перавага таго ці іншага варыянта ўказвае на адносіны да літаратурнай нормы тых часоў. Да абсалютных сінонімаў адносяцца: песъ (22; 97) — собака (78, 97). Знаходзім лексічныя варыянты i ў межах розных галін дзейнасці: робити — вделати: мети... пешню чимъ борти робити, а корыта на рыбу вделати (78); поставити — збудовати: Коли бы хто... реку мел... а млыны поставил (77); таковые мают заплатити... и млын збудовати (81); праца — работа: а за свою працу, штоколве придет з пашенъ и млыновъ... (36). У некалькі іншым значэнні выступае ў помніку слова работа 'валоданне якім-н. рамяством': И естли тое работы не будутъ вмети (89). Зафіксаваны сінонімы i сярод назваў прылад працы: сякера (секира) — топоръ: з секерою, чым заросли рос
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

робйтй
2 👁
 ◀  / 273  ▶