в держаньи был три годы (72). I толькі зарэгістраваны адзін вынадак ужывання ў падобным значэннг лета: дани медовые и грошовые, штоколвекъ б уд уть за тые лета собрали (36). Тут, магчыма, у значэнні 'летні сезон' (?). Некаторыи суадносныя пары размяркоўваюцца кантэкстуальна, напрыклад пенези i грошы. Першы кампанент знаходзім у тых выпадках, калі гаворыцца пра грошы без указания, колькі іх, якая сума, тыпу пенези бравши (14); тое сумы пенязей (25). У спалучэнні з колькаснымі лічэбнікамі — паслядоўна грошы: тры рублі грошей (83); дванадцать рублев грошей (81). Зафіксаваны ў помніку i трохкампанентныя радьь У працэее судовага разгляду i слухання тое, аб чым гаворыцца, што разглядаецца, падаецца агульнымі паняццямі справа — дЬло — рэч: тогды могут тую справу другому опекуну поручити (36); коли справа была кому (87); ку которой справе ся бралъ (47); сведецъство о земное дело (69); вей дТла тые судити (45); а прышло бы в которой речи на опытанне того вижа (55). Некаторыя мнагазначныя словы ўзаемазамяняюцца ў адным са сваіх значэнняў з адпаведнымі адназначнымі. Так, напрыклад, у значэнні пасаг' ужываюцца лексемы вено, выправа, посаг: Естли бы хто дочку свою выдал замуж, тогды мает ей первей вена отправити (28); А естли бы выправы не дали (28); а они ей не повинниг посагу дати (29). 3 прыведзеных ілюстрацый выправа, посаг выступаюць як стылістычныя сінонімы; вено, акрамя пасагу, абазначала завешчаную мужам сваей жонцы маёмасць: Теж уставуем, естли хто хотел вено жоне своей записати (24). Поўны аб'ём значэнняў даецца ў гістарычных слоўніках (ГСБМ, 3, 103—104; СРЯ, 2, 76). В. В. Іваноў i В. I. Тапароў, аналізуючы юрыдычныя тэрміны ранняга славянскага права, падкрэсліваюць, што слова вено, як i рад іншых лексем, што адносіліся да сферы прававых адносін, мелі індаеўрапейскія паралеліG. Яно захавалася ў значэнні пасаг' у палескіх беларускіх i ўкраінскіх гаворках, як аб гэтым сведчаць дыялектныя слоўнікі: Вено — пасаг, звычайна карова naсажная: Ек кажуць, бацько даў доццы вено, то даў 6 6 Иванов В. В., Топоров В. И. О языке древнего славянского права //Славянское языкознание: VIII международный съезд славистов. М., 1978. С
Дадатковыя словы
абём, ііславянское
3 👁