вижа з ураду, в чием повете седит (71); А шляхта, которые седят в поветех (106); княжата и Панове, которые не седят в поветех (105). У тым жа значэнні зрэдку ўжываецца сінонім мешкати (польск. mieszkać, укр. мішкати): у котором повете мешкает (43). Дзеяслоў седети ў значэнні 'жыць, пражываць' складаў, відадь, семантычную асаблівасць тагачаснай жывой мовы i пісьменнасці. Пра гэта сведчыць картатэка беларускага гістарычнага слоўніка, у якой налічваецца вялікая колькасць прыкладаў тылу: Тежь которые люди... сЪдять по мЪстомъ нашимъ (АЗР, I, 190, 1499). Семантычны варыянт седети жыць' узыходзіць да агульнарускай эпохі пісьменнасці, параўн.: а друзи сЪдоша межю Припятью и Двиною и нарекошася дреговичи (ПВЛ, 11). Сразнеўскі прыводзіць сЬдЬти у значэнні жыць' з Астрамірава Евангелля (Матэрыялы, III, 890). Л. В. Табачэнка адзначае, што дзеясловы стоять, сидеть, лежать у рускай мове данацыянальнага перыяду ўжываліся ў значэннях 'размяшчацца, знаходзіцца, прабываць, жыць дзе-небудзь'4. Адно са значэнняў седети (сЪдЪти) 'пасяляцца, жыць, пражываць' можна разглядаць як апазіцыю да лексем еа значэннем 'рухацца, перамяшчацца у прасторы'. Семантычныя адпаведнікі разглядаемага значэння захаваліся да нашага часу ў славянскіх мовах. У некаторых беларускіх народных гаворках сустракаем: Kyniy хутар, дзе цяпер сядзіць; Тут, дзе мы сядзім, Сяліцкія жылі; Ён у вёсцы сядзеў (в. Саланое, Biлейскі р-н); Толькі адна дачка сядзіць на гаспадарцы; Ляснік у лесе сядзеў (в. Кдралі, Шчучынскі р-н); Ён на хутары сядзіць (в. Паляцкішкі, Воранаўскі р-н); Сядзеў ляснік Шавяла (в. Жылі, Іўеўскі р-н); Дзялка, дзе Лясун сядзеў (в. Лісна, Верхнядзвінскі р-н); Даўней на прагалках людзі сядзелі (в. Мярэцкія, Глыбоцкі р-н); Паня сядзела каля Айшышак (в. Кудзялянцы, Шальчынінскі р-н, Літва) (СПЗБ, 5, 65—66). П. С. Лысенка ў сваім слоўніку прыводзіць падобныя ілюстрацыі з палескіх украінскіх дыялектаў: сидГет, cuдіт, сидіть 'проживати, мешкати, жити де-небудь'. Воны 4 Табаченко Л. В. Об одной из тенденций развития обстоятельных конструкций в русском языке XI—XVII вв. // ВЯ. 1986. No 3 С
Дадатковыя словы
мішкатй, сйдгет, сйдіть
2 👁