Жывое народнае слова (1992). І. Я. Яшкін, П. А. Міхайлаў

 ◀  / 273  ▶ 
кати — седети. Першае з іх ужываецца некалькі разоў у значэнні 'жыць, пражываць', другое рэалізуе складаную семантычную структуру ў значэнні 'валодаць выдзеленым надзелам зямлГ: а она мает седети на третей части имени (27). Тое ж значэнне перадаецца дэрыватам осести: тогды мает толко на вене осести, а имени вси мают на блиские спасти (26). У тым жа значэнні выступае сінонім мешкати: мает мешкати на той делницы (9). Прыведзеныя ілюстрацыі адносяцца да тых артыкулаў помніка, у якіх вызначаюдца правы на ўладанне зямельнай маёмасцю феадалаў. У кантэкстах, дзе гаворыцца аб умовах карыстання зямлёй феадала беззямельнымі людзьмі, выяўляюцда іншыя значэнні лексемы седети. Выраз седети на воли апісальна можна растлумачыць як 'часова карыстацца панскай цаліннай зямлёй за адробак («трудовую повинность») або за плату грашовымі сродкамі'. Аб гэтым сказана ў тэксце 20-га артыкула 8-га раздзела помніка: Теж уставуем, иж колибы человекъ волный пришол за которого князя албо за пана и сел на воли, и выседевши волю хотел зася проч пройти; тогды олиж толкож заслуживши тому пану своему, колко на воли седел. Естли бы не хотел толко заслужити: тогды мает пенязми заплатити (74). У саставе лексікі, што абазначае парушэнне прававых норм, разглядаемая лексема фіксуедца помнікам у іншых значэннях. У выразе засести дорогу — 'учыніць засаду на каго-н.': Хто бы на кого дорогу засел, естли бы который шляхтичъ кому иному дорогу заселъ... хотячи их зранити (60). I ў значэнні 'быць зняволеным, адбываць пакаранне': тавовый мает нятством каран быти, шест нецел седети (50). Выраз засести за мужъ 'выйсці замуж' зафіксаваны ў артыкуле, у якім змяшчаюцда правы бацькоў адносна выдання дачкі: Тежь уставуем естли бы девка без воли отцовское або матчиное засела за мужъ, таковая отпадываеть от посагу отчизного и материстого (29). Выраз на праве седячи перадае сэнс 'займаць пэўную пасаду ў час вядзення судовага працэсу': А судья на праве седячи не мает никого соромотити (50). Акрами разгледжаных выпадкаў, дзе раскрываецца юрыдычны аспект, лексема седети фіксуецца i ў штодзённым нейтральным значэнні 'жыць, пражываць', 'знаходзіцца дзе-небудзь на сталым месцы жыхарства': тогды в чием повете... тот подданый седит, мает взяти
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
3 👁
 ◀  / 273  ▶