Жывое народнае слова (1992). І. Я. Яшкін, П. А. Міхайлаў

 ◀  / 273  ▶ 
прысуду перадаецца апісальнымі сінтаксічнымі канструкцыямі, куды ўваходзяць асабовыя формы дзеяслова мети (звычайна форма 3-й асобы) у спалучэнні з інфінітывам: тую шкоду мает оправовати (18); мает каран быти (20); судити мают с тым писаным правом (19). 'Гакія выразы паўтараюцца амаль у кожным артыкуле. Сінанімічнае значэнне рэалізуецца кароткай формай прыметніка павінен: совито того не повинни платити (25); неповинен... кгвалту платити, мают присягнути (21); мает дати (22). Рэдка ў такой функцыі выступае дзеяслоў му сити: тогды ему мусити проробков своих на полы делити (70). Такім чынам, варыянтнасць мае месца i пры выражэнні абавязковага загаду, пастановы выканання. Акрамя ўказанай функцыі, дзеяслоў мети мае значэнні 'прымаць, лічыць за каго-н.': за сына мелъ (14), "валодаць маёмасцю': именя... мЬти (40). Але асноўнае значэнне — гэта выражэнне мадальнага значэння неабходнасці, павіннасці. Што датычыцца дыялектнай суаднесенасці, то ёсць падставы сцвярджадь, што пашырэнне гэтага дзеяслова ў такой функцыі характэрна для паўночна-заходняй дыялектнай зоны беларускіх гаворак. Намі сабраны вялікі дыялектны матэрыял, які ў поўнай меры раскрывае спалучальнасць i значэнне разглядаемай лексемы. Вось некаторыя прыклады: сын мая да войска ісці; што маю гаварыць; мелі расходзіцца; мелі ехаць i інш. (СПЗБ, 3, 61—63). Матэрыял паказвае, што, акрамя агульных значэнняў, уласцівых усім гаворкам, тут бытуюць спецыфічныя, уласцівыя толькі ўказанай зоне гаворак. Разгледжаная лексічная трупа, якая выконвала камунікатыўную функцыю судовага справаводства, адрознівалася ў помніку складанай семантычнай структурай у гіараўнанні з сучаснымі дыялектнымі i літаратурнымі адпаведнікамі. Большасць слоў без былой юрыдычнай канатацыі захавалася ў сучасных дыялектах i літаратурнай мове, некаторыя адышлі ў пасіўны запас. Кніжныя напластаванні стараславянскага паходжання (речи, меновати) складалі спецыфіку старабеларускай літаратурнай мовы. Некаторыя лексічныя адзінкі праніклі пад уплывам заходнеславянскіх моў (волати, поведши i інш.). У плане супастаўлення лексічных пар з неаднолькавым семантычным дыяпазонам паказальныя словы меш
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

меноватй
1 👁
 ◀  / 273  ▶