У некаторых беларускіх дыялектах захаваліся лексічныя адпаведнікі да слова м е н и т и — м я н я ць 'гаварыць недарэчнае, гаварыць абы-што': Ш т о ты м я н я еш я з ы к о м, к л а д з і с я i н і мя н я й і (СПЗБ, 3, 107). У ЛС знаходзім рад слоў i выразаў, якія перадаюдь негатыўную ацэнку: г а н и т и ( п р и г а н и т и) абразіць': естли бы хто кому на честь приганил, або о добрую славу (9); приганил о шляхетство (22). Лексема з г а н и т и рэалізуецца ў помніку ў значэнні 'даваць (даць) адвод': Хтобы кому светки ганил, тых светков своволне зганилъ и отставилъ, хто светкомъ заганит, с обу сторон светки межи собою заганили (73). Вядома сучаснае літаратурнае г а н і ць 'прызнаваць непрыгодным, дрэнным; даваць нізкую ацэнку' (ТСБМ, 2, 26) i дыялектнае г а н і ц ь, г а н ы ты ганьбіць' (СПЗБ, 419). З с о р о м и т и фіксуецца помнікам у значэнні 'абразіць, зняважыць': естли бы сын отца вдарилъ або зсоромотилъ, сынъ або девка матку зсоромотили (30); хто... судью на праве зсоромотилъ (50); А естли бы кого неучстивыми словы зсоромотилъ (50); Коли бы хто... судьям соромотное слово мовил (50). Сучаснае дыялектнае с а р а м а ц і ць сароміць' (СПЗБ, 4, 367). ■ З в а д и т и с я сустракаецца ў значэннях сварыцца' i бщца': Естли бы на дорозе звадился, а не ступилъ (62); Теж коли бы хто с ким звадился, а у оной зваде оба два ся ранили (63). Параўн. сучаснае дыялектнае в а д з і ц ц а ( в а д з і ц ь) 'жыць у нязгодзе, сварыцца' (СПЗБ, 1, 266). Адзінкавымі словаформамі занатаваны ў ЛС дзеясловы п е р т и с я i с т у п и т и: а естли бы тот того ся перлъ (58); а не ступилъ (62), што адпавядаюць сучасным літаратурным у п е р ц і с я 'не захацець уступіць каму-н.', у с т у п і ць 'добраахвотна адмовіцца ад каго-, чаго-н. на карысць іншай асобы' (ТСБМ, 5, 34, 70), дыялектнаму у п ь р а ц ц а 'супраціўляцца, адмаўляцца', вытворным ў п а р, ў п і р а 'упарты чалавек' (СПЗБ, 5, 214, 217). Значную трупу складаюць словаформы са значэннем загадваць'. Некаторыя з іх рэалізуюцца толькі ў форме 1-й асобы множнага ліку тыпу п р и к а з у е м ( ъ): хочемъ теж и приказуем грозно (13). У некатэгарычнай форме пастанаўляць' перадаецца варыянтамі у с т а в у е м ( ъ) або у с т а в л я е м ( ъ) (17). Гэтым словам пачынаюцца амаль усе юрыдычныя артыкулы помніка. Значэнне абавязковага выканання пастановы суда, Ш
Дадатковыя словы
ганйл, естлй, светкй
1 👁