Словы в о л а т и ( о т в о л а т и), о т к л и к а т и рэалізуюцца i ў іншых значэннях. Сустракаецца выраз в о л а т и к г в а л т у 'моцна крычаць': девка волала кгвалту (58). У іншым кантэксде в о л а т и мае значэнне 'указваць на саўдзельнікаў злачынства': волал, абы они тую реч весполокъ съ ним крали (106), а прэфіксальны дэрыват о т в о л а т и — апраўдвацца': а перед смертию не отволали (102). У Тлумачальным слоўніку беларускай мовы з а в а л а ць падаедца з наметай р а з м о ў н а е i тлумачыцца 'прыцягнуць да ўдзелу ў чым-н.' (ТСБМ, 2, 284); дыялект. в а л а ць 'клікаць, выклікаць', з а в а л а ць — 'паклікаць, зазваць' (СПЗБ, 1, 272; 2, 186). Лексема з а к л и к а т и у помніку выступае ў значэнні 'апавяшчадь, абяўляць': поколку крот закликалъ оповедаючы ее (95). У сучаснай беларускай мове: к л і к а ць — зваць' i адценні — 'прасіць, запрашадь, падзывадь' (ТСБМ, 2, 699), адклікаць — 'адазваць; вярнуць назад' (ТСБМ, /, 143). 3 разгледжанай лексічнай трупы некаторыя лексемы нрацягвалі ўжывацца ў пазнейшых помніках, напісаных на ўсходняй тэрыторыі тагачаснай Беларусі, з іх — дзеяслоў м о в и т и: в котором посельстве мовил от дара; а коли варива просили, тые слова мовили 3. Сучасным беларускім гаворкам слова м о в і ць не характэрна, у лінгвістычиым атласе яно не адзначана (ДАБМ, карта № 320). У Тлумачальным слоўніку м о в і ць прыводзіцца з паметай р а з м о у н а е i мае значэнне 'сказаць; вымавіць' (ТСБМ, 3, 170). Прэфіксальныя дэрываты в ы л і а в і ц ь, з а м о в і ц ь, п р а м о в і ць з розным значэннем пашыраны ў гаворках i ў літаратурнай мове. Слова м о в и т и адносілася да ўнармаванай лексічнай трупы ўкраінскай i беларускай літаратурных моў данацыянальнага перыяду i яно адпавядала рускаму варыянту молвили i польскаму mówić. Ф. П. Філін лексему м о л в и т и разглядае як агульнаславянскі размоўны элемент паўднёваславянскай дыялектнай аднесенасці, які выцясняў кніжныя р е ч и, г л а г о л я т и ў старажытнарускую эпоху (Філін ЛРЛЯ, 200—201). М о в и т и Таварыць', м Ъ н и т и у розных значэннях — 'думаць, лічыць, сцвярджаць' — прыводзіць гістарычны слоўнік рускай мовы з помніка пачатку XVII ст. (СРЯ, 9, 228, 86). 3 Коршунаў А. Ф. ГІомнікі старажытнай беларускай пісьменнасці. Мн., 1975. С
2 👁