рити, менити, казати, поведити, речи i іх дэрываты. Найбольш паслядоўна ўжываецца лексема мовити 'давадь паказанні, сведчыць': або которую речь мовилъ на него, который другому примовилъ (22); на которого человека злодейство помовилъ (ЮЗ); может перед правом мовити: иж его несправедливо посветчили (50). Гэтая ж лексема ўжываецца i пры перадачы забароны, загаду: не маетъ инакимъ обычаем тотъ приятел мовити (47); не мает чужоземец... ани о то мовити передъ нами господарем (48). У адзінкавых выпадках у значэнні 'сведчыць, даваць паказанні' ўжываецца лексема говорити: а он мает на первом сойме говорити (42). У выніку адны i тыя ж лексічныя адзінкі маюць супрацьпастаўленыя значэнні: дазволена — забаронена. Тэкстуальным сінонімам да мовити ў першым значэнні выступае менити: Коли бы хто кого другого о который кгвалт до суда позвалъ, жалобникъ, што менилъ, мает слушным сведомемъ доводити... (61); тот человек твой злодей... там же менити будетъ (103). У асобных выпадках менити перадае адценне значэння 'гаварыць няпраўду, манідь' з экспрэсіяй: есми менил на тебе, менил есми то яко песъ (22). Лексемы поведити, речи ўжываюпца ў адным i тым жа значэнні сказаць': а он поведит иж мает листы (43); А естли бы хто принесъ листъ, а поведил, иж то приятеля его листъ (47—48); и рек бы про то: я без них о тот запись не хочу отповедати (38); естли бы хто кому рекъ, ижбы не был шляхтичъ (21). Лексема казати мае значэнне загадвадь': не казалі... брати от полису (16); сказати — 'вынесці прыгавор': а втом мают судьи ему сказати водле выступку его (130). Паняцце «называць» перадаецца лексемай меновати (параўн. сучаснае рус. именовать): а при том оказе... меновал, хто его розбилъ (62); або лист фалшивым меновал (24); або меновалъ барышники, которые тому сведоми (103). Сустракаюцда выпадкі, калі рад лексем тылу поволати, по мо вит и, речи, менити, винити функцыяніруе як стылістычны сродак у адным i тым жа адрэзку тэксту: поволал... о злодействе, злодейство помовил, рекучи тым обычаем, тамже менити будеть. А тот, который его винил (103). Усе выпадкі можна звесці да значэння словаформ мовити — помовил, мовячи i г. д
1 👁