Жывое народнае слова (1992). І. Я. Яшкін, П. А. Міхайлаў

 ◀  / 273  ▶ 
Ю. Ф. Мацкевіч, A. L Fрынавецкеяе 3 ЛЕКСІКІ ПЕРШАГА, АБО СТАРОГА, ЛІТОУСКАГА СТАТУТА 1529 г. 1 2 Да апошняга часу моваведамі выказваюцца розныя погляды наконт характару старабеларускай мовы XIV— XVII c t c t y ' Навуковая літаратура па гэтай праблеме багатая. Mac цікавіць той пласт лексікі помніка, лексікасемантычныя адпаведнікі якому мы знаходзім у сучасных беларускіх народных гаворках i ў літаратурнай мове. Укладальнікі Старога Літоўскага статута 1529 г. (далей ЛС), як вядома, абапіраліся на тагачасныя агульныя ўсходнеславянскія i заходнеславянскія літаратурныя традыцыі. Яны выкарыстоўвалі юрыдычную тэрміналогію, якая склалася да таго часу, a таксама спецыяльныя стылёвыя прыёмы, уласцівыя дакументальна-дзелавому жанру. Аднак тлумачальныя раздзелы артыкулаў ЛС i пастановы выкладзены на тагачаснай народна-гутарковай мове з прыцягненнем бытавой лексікі. Гэтаму спрыяла i адна з асноўных крыніц ЛС — Звычаёвае права, якое перадавалася з пакалення ў пакаленне ў вуснай форме. Кніжныя крыніды — «Руская праўда», прывілеі, польскія статуты, абумовілі наяўнасць у помніку вялікай колькасці лексічных варыянтаў, паралельнае ўжыванне традыцыйных i агульнанародных лексічных адзінак. Разгляд лексічнага матэрыялу помніка праводзіцца ў плане суйастаўлення з данымі сучасных дыялектных слоўнікаў, лінгвістычнай геаграфіі i літаратурнай мовы. У помніку знаходзім трупу слоў, што перадаюць характар узаемаадносін паміж членамі судовага прадэсу, у час якога падсудныя паведамляюць аб злачынстве» адказваюдь на пастаўленыя гіытанні. У артыкулах такога зместу функцыяніруе рад лексем маўлення з дадатковым напластаваннем на асноўнае значэнне адцення юрыдычнага характару: мовити, гово1 Прыклады з помніка даюцца па зборніку: Временникъ Императорскаго Московского общества истории и древностей Россійскихь. М„ 1854. Кн. 18. С. 1 — 106. 2 Владимировас Л. На каком языке говорили и писали в Великом Княжестве Литовском-в XIV—XVII веках//История: Труды высших школ Литовской ССР. Вильнюс, 1982. № XXII. С
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

векахііистория, россійскйхь
1 👁
 ◀  / 273  ▶