менне ж а к (сама лексема в ё н ц е р па паходжанні лічыцца літуанізмам, параўн. літ. venteris 'венцер з івавага гіруцця', лат. venteris). Прыблізна ў тых жа межах, што i лексема ж а к, праўда, менш паслядоўна, у значэнні 'статак авечак' адзначаецца лексема т а б ў н. Як ужо гаварылася, гэты цюркізм (Фасмер, IV) у значэнні 'табун коней' вядомы ўсім гаворкам Беларусь У значэнні 'статак авечак' яна адзначана ў Полацкім, Вілейскім, Іўеўскім раёнах, далей арэал ужывання яе акрэсліваецца лініяй Пружаны—Баранавічы—Салігорск—Жыткавічы. На ўсходзе рэспублікі яна пашырана ў Магілёўскай i на поўначы Гомельскай вобласці. Трэба, аднак, зазначыць, што ў гаворках Палесся лексема т а б ўн перамяжаецца з ужываннем у гэтым жа значэнні лексемы ч а р а д й, якая наогул вельмі пашырана ў дэнтральных гаворках i як бы «разрывае» арэал пашырэння лексемы т а б ў н. Прыблізна ў гэтых жа межах лексема т а б ўн фіксуецца i для абазначэння статку кароў. Падобнае пашырэнне характэрна i для наймення труса к р о л ь, к р б л і к. Па паходжанні лексема к р о л і к лічыцца паланізмам (параўн. польск. królik, Булыка, 178), а к р о ль — утварэнне ад к р о л і к (ЭСБМ, 5, 117). Варыянт к р о ль занатаваны ў Гродзенскім, Бераставіцкім раёнах, а таксама ў гаворках Палесся па лініі Пружаны— Пінск—Ельчыцы—Калінкавічы—Рэчыца. Гэты ж варыянт адзначаны ў Чэрвеньскім i Асіповіцкім раёнах. У Рэчыцкім раёне занатаваны варыянт к р о л. У сход Беларусі, уключаючы таксама яе паўночную частку, характарызуецца паслядоўным ужываннем варыянта к р о л і к, які таксама характэрны для гаворак Палесся i заходняй часткі Гродзенскай вобласці, перамяжаючыся тут ва ўжыванні з варыянтам к р о л ь. У гэтых жа межах адзначана паралельнае ўжыванне лексемы т р у с. У Шчучынскім i Камянецкім раёнах выступае варыянт к а р б л ь, у Маларыцкім — к а р б л і к. У гэтых жа межах фіксуюцца i аналагічныя варыянты лексемы, якія абазначаюць самку труса: к р а л ь х а — у Гродзенскім раёне, на поўдні Беларусі ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы, на ўсходзе Гомельскай i ў Магілёўскай вобласці, к р а л ь ч ы х а — у Шчучынскім, Драгічынскім, Глускім, Гомельскім, Клімавіцкім, Аршанскім, Віцебскім раёнах, к р а л і ц а — у Астравецкім, Воранаўскім, Бераставіцкім, Ваўкавыскім, Пружанскім, Столін
0 👁