агульнапольскай лексемай 28. У чэшскай, верхне- i ніжнелужыцкай мовах лексема вядома ў значэннні 'уыутранасці, кішкі', акрамя таго, чэш. kaldoun 'пасечаныя ўнутранасці i г. д. як страва'. Лексема выступае ў заходнепалескіх гаворках у варыянтах к а ў д ун (Пружанскі раён), к а в д ўн (Камянецкі, Кобрынскі раёны), к о в д ўн (Камянедкі, Брэсцкі раёны), к а л д ўн (Маларыцкі раён). У гэтых жа межах адзначана i ўжыванне лексемы г а ч о к 'кручок у вудцы', якая ўзводзіцда да г а к 'гак, кручок'. Г а к лічыцца запазычаннем з нямецкай мовы (с.-в.-ням. hake(n), ЭСБМ, 3, 19). Лексема г а ч о к адзначана ў Камянецкім, Брэсцкім, Кобрынскім, Драгічынскім, Івацэвіцкім раёнах i супрацьпастаўляецца агульнапашыранаму найменню к р у ч о к, па аналогіі з якім яна была ўтворана ад г а к. У Бераставіцкім раёне адзначаны акцэнталагічны варыянт г а ч а к тж'. Некаторыя лексемы іншамоўнага паходжання вылучаюцца даволі спецыфічным пашырэннем у беларускіх народных гаворках. У той ці іншай ступені падобныя лексемы адзначаюцца ў заходняй дыялектнай зоне, затым ахопліваюць заходняе, цэнтральнае i ўсходняе ГІалессе i пашыраюцца паласой ва ўсходняй дыялектнай зоне! на поўнач Беларусі, поўнасцю выключаны гаворкі цэнтральнай часткі тэрыторыі Беларусі i паўночны захад (гл. карту ізаглос № 5). Так, для абазначэння рыбалоўнага нерата з крыламі ў беларускіх народных гаворках пашырана лексема ж а л, якая ўзыходзіць праз польск. żak 'рыбалоўная прылада' да ням. Sack 'мяшок, кішэнь' (ЭСБМ, 5, 202). Лексема ж а к адзначаецца ў межах заходняй дыялектнай зоны ў Верхнядзвінскім, Мёрскім, Шаркаўшчынскім, Глыбоцкім, Гродзенскім раёнах. Яна мае добра акрэслены арэал таксама ў межах усходняй зоны, Спарадычна адзначана на поўначы, дзе перамяжаецца ў сваім ужыванні з лексемай м я р о ж а. У Івацэвіцкім раёне адзначаны болын блізкі па сваім фанетычным гучанні да нямецкага этымона варыянт с а ч ы к, аформлены як дэмінутыў. Арэал пашырэння лексемы ж а к ахоплівае зону гіаўночна-заходніх гаворак, дзе пераважае ў падобным значэнні лексема в ё н ц я р, якая, магчыма, выцесніла най28 Аб гэтым, а таксама аб іпшых зпачэішях гэтай лексемы гл.: Беларуска-польскія ізалексы. Мн., 1975. C
0 👁