Жывое народнае слова (1992). І. Я. Яшкін, П. А. Міхайлаў

 ◀  / 273  ▶ 
Слаўгарадскі, Рэчыцкі, Брагінскі раёны), л а ш а н я, ло ш э н я (Калінкавіцкі, Лельчыцкі), л а ш а ч о к, л а ш ы ц к а (Мазырскі раён). Варыянт з суфіксам - а к ла ш а к (без экспрэсіі зніжанасці або без значэння памяншальнасці) з'яўляецца пануючым у значэнні 'двухгадовае жарабя'. Лексема занатавана на большай частцы адзначанай тзрыторыі i выступае ў регулярных фанетычных варыянтах л о ш а к (Столінскі, Мазырскi раёны), л ы ш а к (Клімавіцкі, Хоцімскі раёны). Варыянты л а ш б н а к (Рагачоўсжі, Рэчыцкі, Буда-Кашалёўскі раёны), л а ш а н я (Лельчыцкі раён) ужываюцца з экспрэсіяй зніжанасці або cti значэннем памяншальнасці. Для абазначэння істот жаночага полу ўжываюцца ўтварэнні л а ш ы ц а (Бабруйскі, Веткаўскі, Мазырскі раёны), л о ш ы ц а (Столінскі, Жыткавіцкі раёны). Асобныя лексемы ўсходняй занальнай лакалізацыі маюць непаслядоўнае, спарадычнае пашырэнне ў межах зоны. Так, у Віцебскім, Лёзненскім i Шумілінскім раёнах адзначана лексемаў к і б і с кнігаўка' (СПЗБ, 2). Яна выводзіцца з ням. Kiebitz (ЭСБМ, 5, 26). Такім жа экзатызмам з'яўляецца i лексема к ъ г а л ь ш к пастух', якая па паходжанні ўзыходзіць да ст.-яўр. kahal 'абшчына, сход' (Фасмер, II). Як назва асобы па занятку, яна занатавана ў Гарадзецкім раёне на фоне пашыранага тут наймення п а с т у х. Развіццё семантыкі ішло, магчыма, праз значэнні кампанія', 'шумны натоўп', ўборытча', гурт', Трамада; усе разам' (ЭСБМ, 4, 25). Цікавая трупа лексем рознага іншамоўнага паходжання ўласціва для гаворак заходняга Палесся (гл. карту ізаглос № 4). Так, рубец на рагах у каровы абазначаецца ў гэтых гаворках лексемай к а р б. Па паходжанні ўзводзіцца да к а р бъ 'зарубка, насечка'польск. karb, с.-в.-ням. kerbe (Булыка, 140). У гэтым варыянце лексема адзначана ў Драгічынскім, Іванаўскім, Пінскім раёнах. У Лунінецкім, Столінскім i Жыткавіцкім раёнах выступае словаўтваральны варыянт к а р б ё ж, у Кобрынскім — к а р б і ж i варыянт жаночага роду к а р б і н а — у Маларыцкім раёне. У значэнні 'страўнік у свінні' на самым захадзе ў за'ходнепалескіх гаворках выступае лексема к а л д у н, якая лічыцца запазычаннем з польскага перыферыйнага дыялекту, дзе k a l d u n 'страўнік, вантробы, бруха' (ЭСБМ, 4, 149). Некаторыя даследчыкі лічаць, kaldun 'страўнік
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

заходнепалескіх, зяўляецца, насечка'>польск, насечкапольск
0 👁
 ◀  / 273  ▶