Жывое народнае слова (1992). І. Я. Яшкін, П. А. Міхайлаў

 ◀  / 273  ▶ 
лярнага пашырэння ў межах зоны (гл. карту ізаглог № 3). Так, усходняя дыялектная зона характарызуедца ўжываннем у значэнні 'лунка, прасечаная ў лёдзе' лексемы пёлька. Па паходжанні гэтая лексема лічыдда балтызмам (параўн. літ. pelke балота', лат. pelce лужына', ст.-пруск. pelky лужына', 'балодістая мясціна',. багна', дрыгва' (Лаўчутэ, 19). Лексема пёлька пролубка' мае пашырэнне ў гаворках зоны за выключэннем яе поўначы. Для гаворак характэрным у гэтым значэнні з'яўляедда найменне лунка. На ўсходзе Магілёўскай вобласді занатавана таксама паралельнае ўжыванне найменняў пёлька/палонка/панеука. Арэал распаўсюджання лексемы пёлька палонка' мае працяг у гаворках на тэрыторыі Pacii (СРНГ, 25). У гэтым жа значэнні яна адзначаедца i ва ўкраінскіх гаворках26. Пануючым варыянтам ва ўсходняй зоне беларускіх гаворак з'яўляедда пёлька (па аналогіі, магчыма, з палонка, пролубка, лунка). Паралельна з лексемай пёлька ў тым жа значэнні ў Лельчыцкім, Нараўлянскім, Калінкавідкім раёнах фіксуедда варыянт пёля, а ў Чэрыкаўскім раёне — пель. Магчыма, гэта вынік асэнсавання лексемы пёлька як дэмінутыва i ўтварэнне ад яе аднакарэнных лексем для наймення большай па памеры палонкі. Паўднёва-ўсходняй занальнай лакалізацыяй характарызуедда ўжыванне лексемы лаша 'аднагадовае i двухгадовае жарабя' (гл. карту ізаглос № 3). Лексема лічыцца даўнім дюркізмам (параўн. чуваш, лаша конь', туркм. дыял., карач., тат., башк., кумык, алаша тж' i інш., ЭСБМ, 5, 267). Пашырэнне гэтай лексемы ў значэннні 'аднагадовае жарабя' i 'двухгадовае жарабя' абмежавана гаворкамі ў наваколлі Мазыра, а таксама Магілёва 27. Адзначаецца шэраг яе словаўтваральных варыянтаў. Так, акрамя лаша (Рэчыдкі, Мазырскі, Лоеўскі раёны), адзначаны варыянты лашак, лошак (Слаўгарадскі, Ельскі раёны), памяншальныя варыянты лашонак 26 Лысенко П. С. Словарь диалектной лексики северной Житомирщины // Славянская лексикография и лексикология. М., 1966. С. 15—16. 27 Аб геаграфіі гл. таксама: Щур В. В. Иноязычные элементы в полесской животноводческой лексике // Полесье и этногенез славян. М., 1983. С
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляедда, пёлькаіпалонкаіпанеука
1 👁
 ◀  / 273  ▶