Жывое народнае слова (1992). І. Я. Яшкін, П. А. Міхайлаў

 ◀  / 273  ▶ 
семы ў межах заходняй дыялектнай зоны акрэсліваецца лініяй Смаргонь—Навагрудак—Шчучын—Столін—Бяроза—Жыткавічы. Адзначаная лексема крук супрацьпастаўляецца лексеме крумкач у тым жа значэнні, вядомай амаль усім астатнім гаворкам. Лексема крук занатавана таксама i ў прылягаючых да зоны Шумілінекім, Чашніцкім, Талачынскім, Лёзненскім раёнах. Адзначана яна i ў гаворках Pacii — на захадзе i поўдні (СРНГ, 15). У Мядзельскім раёне адзначаны варыянт 74рук. Лексема kruk тж' вядома i амаль усім польскім дыялектам ў5. Таму, магчыма, для гаворак заходняга i часткі цэнтральнага Палесся верагодным з'яўляецца ўплыў польскай мовы. Да ліку спарадычных заходніх занальных лексем можна аднесці лексему табун у значэнні 'чарада птушак' i 'стая ваўкоў'. Па паходжанні лічыцца запазычаннем з чагат., тат. tabun род', тур., крым.-тат. tabun 'стада, натоўп' (Фасмер, IV, 7). У значэнні 'чарада птушак' гэтая лексема адзначаецца ў Астравецкім, Маларыцкім, Драгічынскім раёнах на фоне агульнапашыраных стада, стая, а таксама парада у тым жа значэнні. У значэнні 'зграя ваўкоў' лексема адзначаецца ў Валожынскім, Маларыцкім, Драгічынскім раёнах на фоне пашыраных стада, гайня, гандля, а таксама палескага цёка i ўсходняга свадзьба. Такім жа спарадычным ужываннем у межах заходняй зоны характарызуецца i лексема кукса ў значэнні 'бязрогая карова'. Адзначаецца яна ў Навагрудскім, Камянецкім i Кобрынскім раёнах, а таксама ў асобных вёсках Нясвіжскага i Лідскага раёнаў (СПЗБ, 2). Утварэнне ў форме прыметніка куксатая бязрогая' адзначаецца ў Стаўоцоўскім, Лунінецкім, Столінскім раёнах. ГТа паходжанні лексема кукса — балтызм. Літ. kuksa мае значэнні: 1. Рука з адарванай кісцю. 2. Караткахвосты (з кароткім хвастом). 3. Мятла без лісцяў, змецены венік. 4. Гуз на ілбе. 5. Узвышша (LKZ, VI, 801), a аднакарэннае ўтварэнне kuksas— 1. Чалавек малога росту. 2. Штуршок. 3. Камолая, бязрогая карова. Аналіз лексічнага складу гаворак дыялектнай зоны сведчыць аб наяўнасці ў іх таксама пэўнай колькасці асобных занальных запазычанняў іншамоўнага паходжання. Праўда, болынасць з іх не мае значнага i рэгу- 25 25 Беларуска-польскія ізалексы. Мн., 1975. C
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецца, кўкса, стаўбцоўскім, табўн
0 👁
 ◀  / 273  ▶