Жывое народнае слова (1992). І. Я. Яшкін, П. А. Міхайлаў

 ◀  / 273  ▶ 
akstis, akstinas 'шып, асцюк' (ЭСБМ, /, 103) i akstinai 'пянькі пер'яў» (LT, 164). У межах зоны пашырэнне гэтай лексемы абмежавана лініяй Паставы—Валожын— Дзятлава—Івацэвічы—Лунінец—Петрыкаў—Хойнікі. Яна адзначаецца даволі шырокай i акрэсленай паласой уздоўж мяжы з Літвой, Полынчай i Украінай. Цэнтральныя гаворкі, якія ўваходзяць у склад заходняй дыялектнай зоны, аддаюць перавагу лексемам п е н ч у к і, с т р э л к і, д ў д к і, а лексемы п і ш чы i п н і пераважаюць на поўначы зоны. Вылучаюцца таксама Камянецкі, Брэсцкі, Маларыцкі, Кобрынскі i Драгічынскі раёны, дзе пераважаюць д ў д к і, шп я н і. Для ўсходу Беларусі характэрнымі з'яўляюцца найменні п н і, а таксама а с ц ё н ц ы, к а с ц ё н цы (Магілёўская вобласць, усход Гомельскай вобласці), ш п я н і (поўнач Гомельскай вобласці) i інш. Уздоўж літоўскага пагранічча (Пастаўскі, Астравецкі, Ашмянскі, Іўеўскі, Смаргонскі раёны) выступae больш блізкі па сваім фанетычным гучанні да літоўскага этымона варыянт лексемы а к с ны ( а к с н э) (Шчучынскі раён). Пераважае, праўда, тут варыянт а с ны ( а с н э). Такая ж лакалізацыя, іменна пашырэнне ўздоўж граніц з Літвой, Полынчай, Украінай, у межах зоны характарызуе i лексему в а н г ор вугор'. Яна адзначаецца прыблізна да лініі Астравец—Вілейка—Іўе—Ваўкавыск—Камянецк—Пінск. Лексема в я н г ор лічыцца адаптацыяй польск. węgorz вугор' (ЭСБМ, 2; 50) i супрацьпаетаўляецца найменням в у г о р, в ў г а р, в у г о р ы ч, характэрным для астатняй тэрыторыі. Пашыраны варыянт в а н г ё р. У Лідскім раёне адзначаецца варыянт а н г ар з адпадзеннем пачатковага [в]. У Драгічынскім раёне (в. Радастава) занатаваны варыянт в е ан г о р, а ў Кобрынскім (в. Нізкавічы) — в ы эн г о р. Трансфармацыяй польскамоўнай назвы з'яўляюцца заходнепалескія в э н г а р, в э н г о р, в э н г е р, а таксама в э н г ош (Ваўкавыскі раён). У межах арэала адзначаны i варыянт в а н г ор (Пастаўскі, Навагрудскі, Смаргонскі, Іўеўскі, Ваўкавыскі раёны), а таксама Швянчонскі i Шальчынінскі раёны Літвы (СПВБ, 1). Пашырэнне лексемы к р у к крумкач' у межах заходняй дыялектнай зоны хутчэй за ўсё ўказвае на літоўскамоўнае паходжанне гэтага наймення ў беларускіх гаворках. Суадносіцца з літ. krauklys варона', kriauklys крук', лат. krauklis тж' (ЭСБМ, 5, 122). Пашырэнне гэтай лек
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляюцца, перяў
1 👁
 ◀  / 273  ▶