кіндзюк 'страўнік у свінні'. Праўда, на поўначы зоны яе ўжыванне абмежаванае, тут пераважае назва трыбух, Па паходжанні лексема кіндзюк звязваецца з тур. kindik пуп' (ЭСБМ, 5, 34). Лексема мае розныя мясцовыя адрозненні ў сваёй гукавой форме. Форма кіндзюк з'яўляецца найбольш пашыранай у межах зоны, форма з канцавым \х] — кіндзюх адзначана ў Нясвіжскім, Клецкім, Лунінецкім раёнах, кундзюк— у Шчучынскім, Дзятлаўскім, Воранаўскім, Навагрудскім раёнах, кэндзюх— у Бярозаўекім, Іванаўскім, Драгічынскім раёнах. Маюць месца таксама формы з адрозненнем у складзе гукаў i ў націску: кэндзюх — у Драгічынскім, кэлэндзюх — у Кобрынскім, клундзюк — у Мёрскім раёне. Спарадычна лексема кіндзюк фіксуецца за межамі заходняй дыялектнай зоны — у Сенненскім, Лёзненскім i Аршанскім раёнах. Заходняй лакалізацыяй характарызуецца i лексема вёнцер, якая абазначае невялікую стаўную лавушку з сеткі або лазы з вузкім уваходам без крыл. Большасць даследчыкаў лічаць яе запазычаннем з літ. venteris 'венцер з івавага пруцця' (ЭСБМ, 2, 83) 24. Пашырэнне гэтай лексемы ў межах зоны таксама не зусім паслядоўу нае: на мяжы з Літвой вузкай паласой адзначаецца замест яе лексема буч у тым жа значэнні. А на поўначы доны пераважае лексема нёрат (норат, нараток), якая з'яўляецца характэрнай для гаворак усходняй дыялектнай зоны. У гаворках заходняй дыялектнай зоны лексема вёнцер выступае ў фанетычных варыянтах вёнцер, вёнцяр, вёнцір, а ў Камянецкім, Бярозаўскім, Іванаўскім раёнах — з мяккім [V]: вёнтер, характэрным для гэтага дыялектнага вымаўлення. У Кобрынскім раёне адзначаецца фанетычны варыянт ятер. Варыянт вінцір занатаваны ў Астравецкім i Браслаўскім раёнах. Спарадычна лексема выступае i за межамі зоны: вёнцер—у Бярэзінскім, Светлагорскім, Калінкавіцкім, Хойніцкім раёнах, вёнцір — у Талачынскім i Дубровенскім раёнах. Своеасаблівым пашырэннем вылучаецца ў адзначанай дыялектнай зоне лексема асны, аксны 'адросткі неряў'. Па сваім паходжанні супастаўляецца з літ. 24 Да гэтай думкі схіляўся яшчэ Карскі Я. Ф. (К вопросу о влиянии литовского и латышского языков на белорусское наречие // Труды по белорусскому и другим славянским языкам. М., 1962. С. 394— 395); гл. таксама Лаўчутэ, 10. 7. Зак
Дадатковыя словы
зяўляецца, наратбк, нбрат, трыбўх
1 👁