Жывое народнае слова (1992). І. Я. Яшкін, П. А. Міхайлаў

 ◀  / 273  ▶ 
значэнні ў Жыткавіцкім (TC, 4), Ашмянскім (МСММГ, 1974), Маладзечанскім (MC, 105) раёнах. Адзінкавым ужываннем характарызуецца лексема Гілонь 'джала ў гічалы', звязаная па паходжанні з літ. geluonis, дыял. gyluonis, gyluonys тж' (Лаўчутэ, 64). Адзначана яна ў Воранаўскім раёне i з'яўляецца хутчэй за ўсё спрошчанай літоўскай формай ca звужаыым карнявым дыфтонгам (параўн. таксама літ. geibti — бел. еэбнуць, літ. akŭotas — бел. акота). У значэнні 'логава ваўка' ў Глыбоцкім раёне адзначаецца семантычны ізалят лаўжо (на фоне агульнапашыраных лексем логава, гняздо i інш.). Лексема генетычна звязваецца з літ. laužas 'агонь, касцёр', лом', 'куча талля', laužti ламаць' (Лаўчутэ, 39) 22. Адметная рыса заходняй дыялектнай зоны — выразнае тэрытарыяльнае супрацьпастаўленне яе ў адносінах да запазычанняў усходняй зоны. Так, прыстасаванне для навязвання жывёлы абазначаецца тут лексемай ланцуг. Па паходжанні яна звязана з ням. lann-zug (Кюнэ, 73) 23. Гэтая лексема супрацьластаўляецда найменню цэп, цэпка ў тым жа значэнні, якое пашырана ва ўсходняй дыялектнай зоне Беларусь Праўда, у паасобных пунктах на сумежжы гэтыя дзве лексемы ланцуг i цэп ужываюцца паралельна. Паўсямеснае паралельнае ўжыванне лексем назіраецца i ў заходнепалескіх гаворках. Аднак назва цэп тут адносна новая. Лексема ланцуг выступае пераважна ў варыянтах ланцуг, ланцух, а таксама ламцух (Слонімскі раён). Спецыфічнымі па сваей фанетычнай структуры з'яўляюцца варыянты лыньцюг, ланцюг, лінцюг, характэрныя для заходнепалескіх гаворак. Заходняй лакалізацыяй характарызуецца i лексема 22 Агляд ужывання лексемы л а у ж д ў гэтым значэнні i яе амонімаў, іх паходжання, развіцця семантыкі гл.: ЭСБМ, 5, 257. Аб лінгвагеаграфіі лексемы л о у ж 'куча сухога галля' гл.: Арашонкава Г. У., Грынавецкене А. I., Мацкевіч Ю. Ф. i інш. Лексіка балтыйскага паходжання ў беларускіх гаворках/ / БЛ. 1973. Вып. 3. C. 30, a так■ сама: Непокупный А. П. Балто-северославянские языковые связи. Киев, 1976. С. 187—194. 23 Параўн. таксама польск. łańcuch, lencuch, с.-в.-ням. lanne тж' И Галай Ó. М. Бытавая лексіка нямецкага паходжання ў стара-беларускай мове: Аўтарэф. дыс.... канд. філал. навук. Мн., 1976. С
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гаворкахі, зяўляецца, зяўляюцца, ламцўх, ланцўг, ланцўх
0 👁
 ◀  / 273  ▶