фоне агульнавядомага наймення nytijпупок. Геаграфія ж гэтай лексемы, але ў значэнні 'страўнік у жывёлы', 'начынены мясам свіны страўнік', вантробы', 'хто нізкага росту' значна шырэйшая i мае заходнюю лакалізацыю (гл. далей). У Воранаўскім, Іўеўскім раёнах у значэнні 'бязрогая карова' занатавана лексема букса, якая таксама з'яўляецца рэгіянальным экзатызмам. Яе ўжыванне адзначана на фоне пашыраных тут найменняў бязрогая, лабатая. Дасканалага тлумачэння паходжання гэтай лексемы няма, але хутчэй за ўсё яна звязана з літ. buksa (LTў 169; ЭСБМ, У, 406). У літоўскай мове ёсць гняздо аднакарэнных лексем: buksa 'бязрогая карова, чалавек без. пальцаў', bŭkti 'тупець, прытупляцца, затупляцца', bŭkas тупы' (LKZ, У, 1143—1145), а таксама bŭkšas (разм.) 'бязрогі, камолы' (LKZ, Ліберыс). У значэнні 'чарга, радоўка' ў Шчучынскім, Дзятлаўскім, Іўеўскім i Вілейскім раёнах адзначаецца лексема рата, запазычанне або з польскай, або з нямецкай мовьц Агульнагерманская лексема rat мела значэнне 'турбота* клопат аб адзенні, харчаванні', 'патрэба ў харчаваняі,. адзенні', 'усё тое, што характарызуе жыццёвы ўзровень', Адсюль развілоея значэнне 'карысць, якую можна атрымаць ад назапашвання, забеспячэння ўсім неабходным з аплатай у будучым' (Грым., 14). У сучаснай нямецкай мове Rate 'частка, доля, частковая аплата', in Raten zahlen 'плаціць у растэрміноўку* (HPC, 2)\ польск. rata 'частковая плата', лац. rata pars 'дамоўленая частка' (Брукнэр, 454; Кюнэ, 92), 'частка грашовага доўга, які трэба выплаціць у адзначаны тэрмін' (Дарашэўскі, 7, 28; SWO, 627; Варш. сл., 5, 479) 2!1. Магчыма, у гаворках паўночна-заходняй зоны мы маем вынік звужэння семантычнага значэння слова i перанос гэтага значэння на частку агульнага абавязку, якім з'яўляецца пасьба жывёлы. Значэнне 'дамоўленая частка', відаць, i легла ў аснову значэння лексемы рата 'чарга, чарговая павіннасць'. Акрамя таго, пастуху, якога наймалі, выплачвалі або адзеннем, або харчаваннем. Слоўнікі фіксуюць ужыванне гэтай лексемы ў тым жа 21 21 У значэнні 'купляць, плаціць у растэрміноўку' лексема ўваходзіць у словазлучэнні п л а ц іць ратамі, сп л а ц іць раты, к у п л я ц ь на p a ты, б р а ц ь на раты, у ратах, якія фіксуюцца ў слоўніках польскай мовы. У гэтым значэнні лексема вядома i ў гаворках БеларусІ (СПЗБ
Дадатковыя словы
бязрбгая, зяўляецца
1 👁