Жывое народнае слова (1992). І. Я. Яшкін, П. А. Міхайлаў

 ◀  / 273  ▶ 
ўжыванні ў старой пісьмовай беларускай мове. Наяўнасць яе ў слоўніку Насовіча (a таксама слоўніку рускіх гаворак Даля ў акцэнталагічным варыянце огёр (1} 642), у слоўніку ўкраінскай мовы (Грынчанка, 4, 34) сведчыць, відадь, аб больш познім пранікненні гэтага запазычання ў дыялектную мову. Такое ж перыферыйнае пашырэнне ў зоне мае i лексема зацінлівы наравісты'. Асновай яе з'яўляецца літ. tingŭs гультаяваты', дыял. літ. cing-ŭs тж' (ЭСБМ, 5, 310). У Слонімскім раёне адзначаны варыянт зацшдлівы. Як вядома, -дл- можа пераходзіць у -гл-\ зацінглівы (Ляхавідкі раён) 19. Гэты ж варыянт адзначаецца ў Дзятлаўскім i Мастоўскім раёнах (СПЗБ, 2). Ужыванне варыянтаў зацінлівы, заціньлівы (Валожынскі, Зэльвенскі, Слонімскі, Нясвіжскі раёны) тлумачыцца, магчыма, тэндэнцыяй да спрашчэння i заменай длл. 3 каранёвым -e- ў Пружанскім раёне адзначаны варыянт зацёнлівы. У Дзятлаўскім раёне — зацёнгліваты. У тым жа рэгіёне сустракаюцца i варыянты зацёнглівы (Столінскі раён), зацёнлівы (Лунінецкі раён). Варыянты без фрыкатыўнага элемента затинлівый, затынастый фіксуюцца i ў Пінскім раёне. За межамі зоны лексема фіксуецца спарадычна: захтонлывъ(ы)й (Гарадзецкі) i зац'шістый (Касцюковіцкі раён). Ужыванне ўсіх гэтых варыянтаў адзначаецца на фоне пашырэння ў гэтым значэнні ў гаворках Беларусі лексем наравісты, нараўлівы, натурысты, натурлівы i інш. У паўночна-заходняй дыялектнай зоне зафіксаваны таксама шэраг запазычаных найменняў, якія адзначаюцда ў адным або двух-трох наоеленых пунктах. Г эта зндчыць, што ў той ці іншай ступені яны з'яўляюцца рэгіянальнымі экзатызмамі 20. Так, лексема кундзюк 'страўнік у птушак, першакрыніцай якой лічыцца тур. kindik пуп' (ЭСБМ, 5, 34), фіксуецца толькі ў Воранаўскім i Дзятлаўскім раёнах на 19 Падрабязней аб паходжанні i ўжыванні суфікса -дл- у беларускіх народных гаворках гл.: Лінгвістычная геаграфія i групоўка беларускіх гаворак. Мн., 1968. C. 226—227; Арашонкава А. У. Аб так званых паланізмах у беларускай мове (суфіксы -дл- i -ск-) // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1963. № 2. 20 Алинен М. Лингвистический атлас Европы: принцип создания, проблемы, перспективы // Общеславянский лингвистический атлас: Материалы и исследования. М., 1989. С
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дл>л, затйнлівый, зацшістый, зяўляецца, зяўляюцца, натўрлівы, натўрысты
0 👁
 ◀  / 273  ▶