Жывое народнае слова (1992). І. Я. Яшкін, П. А. Міхайлаў

 ◀  / 273  ▶ 
значэнні 'гайнююць (пра ваўкоў)' ужываецца дзеяслоў гандлююць, які па паходжанні, магчыма, звязаны з польск, handel Тандаль'ням. Handel тж'. 3 ням. handeln 'ганд. ляваць' запазычана польск. handlować, адкуль яно трапіла ў беларускую мову (ЭСБМ, 3, 47). У асноўным сваім значэнні гэты дзеяслоў вядомы паўсюдна. У значэнні гайнаваць' ён адзначаны ў Навагрудскім, Карэліцкім, Стаўоцоўскім, Нясвіжскім, Клецкім раёнах на фоне пашыранага ў гаворках гайнавиць. У гэтых жа раёнах ён адзначаны i збіральнікамі СПЗБ (7, 418).. У Ляхавіцкім раёне (СПЗБ, 7, 418) ён падаецца ў значэнні распуснічаць' (параўн. таксама польск. handlować, 'жыць з палюбоўніцай', Варш. сл., 2, 13), што, магчыма,. мела пэўны ўплыў на ўжыванне лексемы гандляваць у значэнні гайнаваць' у адзначаных беларускіх гаворках, У гэтым жа арэале занатаваны назоўнік жаночага роду гандля 'зграя ваўкоў', утвораны па аналогіі з гайня, вясёлля, рыскаўня тж'. Па-за межамі зоны дзеяслоў гандляваць гайнаваць' фіксуецца ў Шумілінскім i Краснапольскім раёнах. Часам запазычанні, якія вылучаюцца сваім перыферыйным пашырэннем, выходзяць за межы зоны. Так, на перыферыі паўночна-заходняй дыялектнай зоны адзначаецца лексема вогер 'непакладаны конь'. Па паходжанні звязваецца з тур. ajkir, ojgŭr тж' (ЭСБМ, 2, 178), Лексема фіксуецца на захадзе зоны, а таксама ў яе паўднёва-ўсходняй частцы, выходзячы часам за яе межы, Выступае яна на фоне пашыранага таксама ў гэтым: арэале наймення жарабёц, а ў Ганцавіцкім, Лунінецкім„ Салігорскім i Жыткавіцкім раёнах — паралельна з ім. 'Адзначаюцца таксама варыянты eórep, eórip, eótap. У Бярозаўскім, Ганцавіцкім i Салігорскім раёнах занатаваны варыянты з адпадзеннем пачатковага зычнага: órep, огэр, a ў Драгічынскім раёне — варыянт гогэр. Лексема voger, oger тж' пашырана ў беларускіх гаворках Беласточчыны, дзе яна вельмі часта суіснуе з лексемай zarabec 18. Яна ж вядома i польскай мове: ogier, ogiera 'самец, конь непакладаны, стаднік' (Варш. сл., 3). Хутчэй за ўсё польская мова i з'явілася пасрэдніцай пры засваенні гэтай лексемы. Картатэка Гістарычнага слоўніка беларускай мовы не мае звестак аб яе 18 Atłas gwar wschodniostowianskich Białostocczyzny. T. III, карта II (рукапіс захоўваецца ў ПАН
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гайнавйць, зявілася, стаўбцоўскім, тандаль'<ням, тандальням
0 👁
 ◀  / 273  ▶