Жывое народнае слова (1992). І. Я. Яшкін, П. А. Міхайлаў

 ◀  / 273  ▶ 
чынскім, Вілейскім i Расонскім раёнах. Ужыванне варыянтаў у зоне паслядоўнае, адзінкавая фіксацыя за яе межам! — буча у Аршанскім раёне. Да паўночна-заходніх рэгіяналізмаў, праўда, не вельмі пашыраных, можна аднесці i лексему гёглі 'рыбалоўная крыга', якая паходзіць ад літ. giglinis, gegnes 'рыбалоўная снасць' (ЭСБМ, 3, 67). Выступав ў формах гёглі (Браслаўскі, Астравецкі раёны) i гёгні (Мядзельскі раён). Варыянт гёгні ў тым жа значэнні адзначаедца таксама ў Гродзенскім, Пастаўскім, Браслаўскім, Вілейскім раёнах i Тракайскім раёне Літвы (СПЗБ, І, 439— 440) 16. Супрацьпастаўля-ецца пашыраным у астатніх гаворках лексемам крыга, кломля i інш. На поўначы зоны ў значэнні 'рубцы на рагах' адзначана лексема шрам. Па паходжанні звязана з польск. szramowaty рубцаваты' ад szram, ням. Schramme (Булыка, 369). Фіксуецца ў Пастаўскім, Шаркаўшчынскім„ Расонскім, Мядзельскім раёнах, а таксама на перыферыі зоны — у Сенненскім, Чашніцкім раёнах. У Зэльвенскім раёне ў тым жа значэнні адзначаецца яшчэ адна іншамоўная лексема — шнур (польск. sznur, с.-в.-ням. snour, Булыка, 367). Кантамінацыя двух каранёў шрам i шнур дала ўтварэнне шнар тж', адзначанае ў межах зоны ў Слонімскім i Карэліцкім раёнах. Цікавай з'яўляецца i лексема шванка тж', адзначаная ў Ваўкавыскім, Воранаўскім, Іўеўскім раёнах. Па паходжанні гэта германізм (польск. szwank, ням. Schwank, Булыка, 361). Калі прааналізаваць значэнні польск. szwank, ням. Schwankung 'няўпэўненасць, зменлівасць, крыўда, страта, шкода, пашкоджанне' (SWO, 376), а таксама польск. szwank хістанне', 'цялесныя пакалечанні', 'брак, памылка, прамашка' 17, то бел. шванка 'рубцы на рагах' мае семантычнае звужэнне i пэўную тэрміналагізацыю. У межах адзначанай зоны фіксуецца шэраг запазычанняў, якім уласціва перыферыйнае пашырэнне. Так, у 16 Лексема г ё гн і адзначаецца даследчыкамі ў гэтай жа зоне i ў значэнні 'драўляная рама, частка бродня', рэзгіны', 'жалезныя шпяні ў плузе', а таксама ў пеяратыўным значэнні: 'рукі, ногі як гегні" (СПЗБ, 1, 439—440); Арашонкава А. У. i інш.// БЛ № 3. C. 29; Лаумане 10. Терминология обработки дерева // LT. Vilnius. 1975. XVI. C. 156; Гринавецкене Э. i інш. // Там жа. C. 172. x 17 Podrecsny słownik dawnej Polszcyzny. Wrocław; Warszawa; Kraków, 1968. S
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецца
2 👁
 ◀  / 273  ▶