Жывое народнае слова (1992). І. Я. Яшкін, П. А. Міхайлаў

 ◀  / 273  ▶ 
натуральны для гаворак данай зоны варыянт жгір з адладзеннем пачатковага галоснага. На перыферыі арэала гэтых назваў адзначаны лексемы іжджа, яжджэй (Крупскі раён). Вынікам кантамінацыі назваў ёрш, ёршык з назвамі жгір, джгір i падобнымі да іх з'яўляедца пал-ескае жэршык у тым жа значэнні (Драгічынскі) i ершун (Лельчыцкіраён). У адзначанай дыялектнай зоне паўночную частку, адкрытую ў бок сумежных рэспублік Літвы i Латвіі, займае літуанізм вягал мянтуз'. Па паходжанні лічыцца запазычаннем з літ. vegele мянтуз' (параўн. латыш, vedzele тж', ЭСБМ, 2, 298). Адзначаны варыянты вягал, вягул, вягіл, вягъл, вят'ъло, вягала ў Пастаўскім, Шаркаўшчынскім, Полацкім раёнах 15. Супрацьпастаўляецца пануючым у гаворках Беларусі найменням мянёк (y цэнтральнай частцы, усходнім i цэнтральным Палессі), мянтуз, мінтуз (на поўначы i ўсходзе Віцебшчыны). На родавае афармленне варыянтаў вягала, вягъла, магчыма, паўплывала ўжыванне назвы калека ў тым жа значэнні, арэал распаўсюджання якой прымыкае да паўночнай часткі зоны. Літоўскае вузкае [e (ё)], не ўстойлівае ў фанетычных адносінах i ў ненаціскным становішчы, уключаецца ў сістэму акання-якання (параўн. бел. еярпята 'віхор, завея' — літ. verpetas, дыял. verpeta тж', бел. скрядзі 'кусок мяса жывёліны, сапсаванага пры закланні' — літ. skersti 'калоць, біць, рэзаць', бел. панціна 'костка ў ніжняй частцы нагі каня ля капыта' — літ. pentinas шпора'). У межах паўночна-заходняй дыялектнай зоны адзначаецца лексема буч, буча 'верша, венцер' (карты «Рыбалоўная прылада буч, буча», «Венцер»). Большасцю даследчыкаў лічыцца літуанізмам (літ. bŭčias, bŭčius тж', уласна літ. форма bukis 'род рыбацкай сеткі', ЭСБМ, І, 428). Пераважаючым варыянтам з'яўляецца лексема буч, а варыянт жаночага роду буча занатаваны ў Бераставіцкім, Зэльвенскім, Мастоўскім, Гродзенскім, Шчу15 Формы в я га л о, в я г е л а былі занатаваны ў тым жа значэнні ў Браслаўскі'м i Мёрскім раёнах. Б. Лаўманэ адзначае, што ў некоторых мясдовасцях в.чгело толькі 'вялікі мянтуз' (вёска Краснагорка Брасла)ўскага раёна), a таксама можа ўжывацда ў пераносным сэнce ў пеяратыўным значэнні 'нязграбны чалавек' (вёска Дрывяты) (Лексічныя балтызмы ў беларускай мове. Мн., 1969. C
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

брасла)^скага, браслаўскім, бўча, вятъло, ершўн, зяўляедца, зяўляецца, мінтўз, тўз
1 👁
 ◀  / 273  ▶