Жывое народнае слова (1992). І. Я. Яшкін, П. А. Міхайлаў

 ◀  / 273  ▶ 
раёнах. Акцэнталагічны варыянт бэкас як вынік польскага ўплыву адзначаедда ў Бярозаўскім, Камянецкім, Гродзенскім раёнах з прадягам на тэрыторыі Украіны 14. У прымыкаючых да Літвы раёнах у межах дыялект» най зоны адзначаецца лексема шпара 'ракавіна капытаЧ Па паходжанні ўзыходзідь да польск. szpar, szpara ўшчыліна' (Брукнэр, 552). Лексема шпара адсутнічае на поўначы зоны, дзе, як i ў астатніх гаворках, пераважаюць найменні ракавіна, ритвіца, міжракаціца i інш. Адзінкавае ўтварэнне лексемы шпара фіксуедца ў Kaмянецкім раёне. У тым жа значэнні, але ў форме множнага ліку, a таксама з паметай перан. 'прамежак між пальцамі' лексема шпары адзначаецца ў Іўеўскім, Maстоўскім, Воранаўскім, Астравецкім, Навагрудскім, Гарадзецкім раёнах (СПЗБ, 5). На поўначы заходняй дыялектнай зоны на сумежжы з Літвой атрымала пашырэнне i лексема яжгур, якая ўжываецца для наймення ярша. Паходжанне яе звязана з літ. ačgaras, adžgaras, judzgoris тж' (ЭСБМ, І, 95). Пашырэнне варыянтаў гэтай лексемы ў зоне абмежаванае: яны займаюць даволі суцэльны i кампактны востраў у паўночнай частцы зоны i часткова суседніх з ім раёнах ВІцебскай вобласці. Супрацьпастаўляюцца агульнапашыраным у астатніх гаворках Беларусі найменням ёршг ерш i інш. Выступае лексема пераважна ў варыянце з пачатковым [ja]: яжгур (Смаргонскі, Мядзельскі, Пастаўскд Браслаўскі, Вілейскі, Глыбоцкі, Полацкі раёны), іжгур (Чашнідкі) i ў блізкіх да яго па сваёй аснове — яджгур (Ушацкі), яжтур (Пастаўскі), яжгар (Шчучынскі раён). Пераважнае ўжыванне лексем з пачатковым [ja] тлумачыцда ўплывам польскай мовы (параўн. польск. jażdż, jazgarz тж') або тым, што ў літоўскіх гаворках [j] амаль заўсёды папярэднічае пачатковаму галоснаму. Варынты яжгур, яжгур, ячгур ёрш' фіксуюцца ў Гльь боцкім, Мядзельскім, Браслаўскім, Пастаўскім, См,аргонскім раёнах (СПЗБ, 5). 3 пачатковым [а] занатаваны варыянты ажгур (Пастаўскі) i аджгір (Уздзенскі раён). Варыянт ужгур з пераходам [ау] мае месца ў Астравецкім раёне, a ў Ваўкавыскім раёне адзначаны 14 Аб варыянтах i пашырэнні v4eKceMbi ў гаворках украінскага Палесся гл.: Никончук H. В. Полесские названия птиц / / Лексика По* лесья. М., 1968. С
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

а>у, ажгўр, нйкончук, рйтвіца, ужгўр, яджгўр, яжгўр, яжтўр, ячгўр, іжгўр
1 👁
 ◀  / 273  ▶