частка пяра'. Па паходжанні яна лічыцца таксама балтызмам: параўн. літ. lambas, lambas 'сакавітая гародніяа, трава i лісце ca сцябламі', пер'е цыбулі', 'націна з буракоў', 'стрыжань птушынага пяра' (ЭСБМ, 5, 220). Лераважае акцэнтны варыянт ламбук. Хутчэй за ўсё гэта натуральнае для беларускіх гаворак утварэнне з -ук (па тыпу наймення цыбук, якое, дарэчы, мяжуе з ламбук). У тым жа значэнні ў пазначаным арэале на мяжы ■ Гродзеншчыны з Літвой i Польшчай (Ваўкавыскі, Слонімскі, Іўеўскі, Гродзенскі раёны) выступае i варыянт ломб тж' з пераходам ao. Асаблівасць гэтая адзначаецца як агульная для гаворак беларускай i літоўскай моў у гэтай зоне 13. Паводле звестак ДАБМ (карта № 282), у значэнні 'сцябло i лісце буракоў' лексема ламбякі, лашбякі адзначана ў Воранаўскім (былым Радунскім) раёне. СПЗБ фіксуе варыянты ламбук, лымбук, ламбяк, лэмп, ломб, ыомп i ў множным ліку ламбукі, ламбукё, лымбукі, ламбякі, ламбы, ламбэ, лэмбы сцябло', 'ліст бурака ca сцяблом', 'кветканоснае сцябло цыбулі', 'стрыжань птушынага пяра' ў Гродзенскай вобласці i суадносіць іх таксама з літ. lambas сцябло' (2, 615). Паўночна-заходняй занальнай лакалізацыяй характарызуецца лексемд бакасубакас', якая супрацьпастаўляецца найменням баран, баранчык (на ўсходзе i поўначы рэспублікі), пёкур (на паўднёвым усходзе), бэ\кач, пэкач (y цэнтральным i заходнім Палессі) i інш. ГІершакрыніцай лексемы бакас лічыцца франц. bekasse (ад bec дзюба'). Форма бакас адлюстроўвае польскае пасрэдліцтва (ЭСБМ, І, 283). Пашырэнне гэтай лексемы назіраецца ў межах зоны, але на яе поўначы ўжыванне менш паслядоўнае. Асноўны i пераважаючы варыянт бакас, які фіксуецца i на перыферыі зоны — у Ляхавіцкім, Ваўкавыскім, Клецкім, Капыльскім, Глускім, Крычаў-скім, Чэрвеньскім, Смалявіцкім раёнах. Адзначаны таксама варыянты бекас (Івацэвіцкі, Салігорскі, Барысаўскі раёны), бікас (Шумілінскі, Віцебскі, Талачынскі раёны), дзе [i] натуральнае ў гэтых гаворках, букас (як вынік агублення) — у Кдраўскім i бэкас — у Клімавіцкім 13 Падрабязней гл.: Гринавецкене Э. Й., Мацкевич Ю. Ф., Романович E. M., Чеберук E. И. Нерегулярные явления в фонетике, акцентуации, грамматике белорусских говоров западной зоны // Lietuviy arealines lingvistikos kiausimai. P
Дадатковыя словы
a>o, бакас^бакас, бўк, ламбўк, лымбўк, пере, цыбўк
1 👁